Меркаванні5151

«ХХІ стагоддзе, а гербы ўсе спрэс рыцары, арлы і драконы. І коні, коні». Стась Карпаў пра «Беларусь перадусім»

Стась Карпаў піша ў сваім фэйсбуку аб спрэчках вакол медаля, прыдуманага Аб'яднаным пераходным кабінетам.

«Зламаныя дзіды вакол медалёў — гэта тое, што пабачыць я, па-шчырасці, не чакаў. 

Народ і праўда на сур'ёзных шчах гатовы абмяркоўваць узровень пафасу таго прадмета, які з'яўляецца абсалютным выражэннем пафасу, бо і задуманы для таго, каб пафас выражаць.

Дзіўна, што вы вырашылі пачаць з нашага няшчаснага кейса. 

А вакол жа столькі цудоўных краін. З гімнамі.

Чаму б не дакалупацца да гімнаў? Там такая паэзія, што мамачка мая. 

Пойдзем дзеці Айчыны,
Дзень славы настаў!
Супраць нас тыраніі!
Уздымаецца крывавы сцяг!
Чуеце ў нашай вёсцы
Выюць варожыя салдаты?
Яны ідуць да вас,
Каб забіваць вашых дзяцей і сяброў!

Як вам гэта, Патрысіі мае дарагія і Нікаля?

А гербы. 21-е стагоддзе, а мы ўсе спрэс рыцары, арлы і драконы. Мячы ды шчыты. І коні, коні… А пасярод драконаў і рыцараў трэба што? Трэба медаль тыпу «выказваем шчырую падзяку ад імя грамадзян Рэспублікі Беларусь за пасільны ўнёсак у павышэнне ВУП? Так яно павінна выглядаць) Набранае шрыфтам Сан Францыска?)

Ну, ізініце.

А што тычыць сувязі з «дойчланд юбер аллес» — то, ну, рэбзя, сітуацыя такая. Пентаграмы за***лі камуністы, свастыкі фашысты, арнаменты — ябацькі. Калі не спыняцца, то варта прызнаць, што егіпцяне зашкварылі піраміды, Напалеон — ідэю свабоды і роўнасці, і наогул што ні вазьмі — яно ужо зас**тае, бо мудакі яны з'явіліся не зараз і знікаць не збіраюцца. Так што бярыце тое, што падабаецца, адмывайце, адцірайце, вешайце на грудзі, і ўпірод. І ўвысь.

Па-над усім».

Каментары51

  • хх
    15.02.2023
    лыцары?)
  • Мойша
    15.02.2023
    Згодзен
  • Шэльма
    15.02.2023
    Геральдыка з часам не зьмяняецца, дэманструючы пераемнасьць традыцыяў дзяржавы і яе карані. Калі ж надакучыла, да паслугаў Карпава ў наяўнасьці малаткі, сярпы, снапы, шасьцяронкі, кронцыркуль, колы, прапелеры, паравозы, ракеты, кельмы, рыдлёўкі, сланы, ільвы, драконы... Вой, заваліцца можна Карпаву альтэрнатыўнай прапановаю,.. няхай Карпаў не трындзіць.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра дачку і зяця новага прэм'ера Турчына

Што вядома пра дачку і зяця новага прэм'ера Турчына

Усе навіны →
Усе навіны

Маршрутчык гадамі падманваў даверлівых жанчын і выцягнуў з іх амаль 70 тысяч рублёў2

У Мінску асфальт паклалі ўздоўж прыпаркаванага аўтамабіля

У Мінску з’явяцца «марудныя зоны» для самакатаў. Дзе менавіта?

Колькі Ірына Абельская зарабляе на пасадзе кіраўніцы «лечкамісіі»6

Марын Лё Пэн прыгаварылі да чатырох гадоў7

«Насенне ад Бацькі». Дзяўчынка, якой уручылі костачкі кавуна ад Лукашэнкі, аказалася не простай школьніцай, а дачкой мясцовага функцыянера4

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі83

Прызначаны новы кіраўнік Мінскай вобласці4

Юрый Караеў прызначаны кіраўніком Гродзенскай вобласці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра дачку і зяця новага прэм'ера Турчына

Што вядома пра дачку і зяця новага прэм'ера Турчына

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць