Здароўе

Бывае інфаркт, а бывае «разбітае сэрца»

Вучоныя даказалі, што сіндром «разбітага сэрца» — не выдумка аўтараў жаночых раманаў.

Вучоныя даказалі, што сіндром «разбітага сэрца» — не выдумка аўтараў жаночых раманаў. Гэта хвароба, якая можа здарыцца ад моцнага эмацыйнага ці фізічнага шоку.

Стрэс ад страты каханага, аварыі ці нечаканага з’яўлення сяброў з крыкамі «З днём народзінаў!», могуць выклікаць прыступ, вельмі падобны да інфаркту.

Упершыню сіндром «разбітага сэрца» быў апісаны японскімі даследчыкамі ў 1990 годзе. Яны выказалі здагадку, што яго прычынай можа быць рэзкі выкід у кроў гармонаў стрэсу, такіх, як адрэналін.

Амерыканскія спецыялісты назіралі падобныя сімптомы ў 70 пацыентаў у 2004–2008 гадах. Кожнаму пятаму з іх было трэба неадкладнае лячэнне. Ва ўсіх пацыентаў былі ярка выяўленыя сімптомы, падобныя на сардэчны прыступ, такія як рэзкі боль у грудзях і цяжкасці дыхання.

Аднак навукоўцы адзначаюць, што

сіндром «разбітага сэрца» не нясе смяротнае небяспекі. Амаль усе, хто трапляе ў аддзяленне «хуткай» у крытычным стане з гэтай хваробай, выжываюць. Праблема ў іншым: рэдкае і малавывучанае захворванне цяжка дыягнаставаць. І паколькі хвароба «маскіруецца» пад інфаркт, пацыента і лечаць адпаведна. Між тым, многія працэдуры звычайнага «пасляінфарктнага» набора пацыентам з «разбітым сэрцам» не патрэбныя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады10

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае топ-25 беларускіх гарадоў па колькасці насельніцтва. Новыя лічбы1

Віцебскія чыноўнікі пераблыталі колеры на сцягу Расіі ФОТАФАКТ4

Бензін даражэе трэці тыдзень запар

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася на 47 тысяч чалавек4

З вайсковай дэлегацыяй Мінабароны ў М'янме на чале з Хрэніным усё ў парадку4

Як мінімум 43 рабочыя апынуліся пад заваламі будынка ў Бангкоку

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады10

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць