Ежа99

«Думала, будзе каля 250 еўра». Тыкток у захапленні ад таго, як мінчанка прыгатавала на замову святочны стол

Колькі ж каштуе наняць чалавека, які замест вас прастаіць ля пліты дзень, каб на святочным стале не было вольнага месца?

Алеся Гаўрылюк. Фота з яе сацсетак

Алеся Гаўрылюк з Мінска называе сябе чараўніцай смаку: яна на замову робіць розныя стравы — ад гастрабоксаў з канапэ да гарачага і тортаў. Сваю працу жанчына паказвае ў сацыяльных сетках.

Нядаўна яна выклала ў тыкток ролік, у якім расказала, што прыгатавала для сям’і з пяці чалавек на Новы год. Там былі прафітролі з тварожным сырам і ікрой, розныя рулецікі, брускеты, канапэ, вялікі шпінатны рулет з фарэллю, класічныя салаты «Селядзец пад шубай» і «Аліўе», мяса з ананасам, свініна ў беконе, а таксама торт «Медавік».

Гаспадыні, якая замаўляла стравы для свайго святочнага стала, усё гэта каштавала 420 рулёў.

@kudesnica_vkusa Еда на заказ в Минске от ‍ фуршетного мастера на новогодний стол для семьи из 5 человек Стоимость заказа: 420 руб. #creatorsearchinsights #закуски #закускинапраздничныйстол #канапе #торт #медовик #кростиники #рулетик #шпинатныйрулет #фуршет #еданазаказ #новогоднийстол #фуршетныймастер #kudesnicavkusa #кудесницавкуса ♬ оригинальный звук - Кудесница вкуса Олеся Гаврилюк

За тры дні відэа ў тыктоку набрала 1,4 мільёна праглядаў і каля 75 тысяч лайкаў. Зразумела, сярод каментатараў знайшліся і тыя, хто абурыўся тым, што жанчына вырашыла замовіць прысмакі для сваёй сям’і замест таго, каб самастойна ўсё прыгатаваць. Але большасць усё ж лічыць, што калі грошы дазваляюць, то лепш патраціць час на сябе або сям’ю, чым на кухню.

Шмат каго здзівіў кошт такой замовы, таму Алесі раілі падымаць цану сваёй працы: «Пабачыла і здзівілася, калі перавяла цану ў еўра: думала, будзе каля 220-250 еўра».

У іншым відэа Алеся распавяла пра свой шлях у прафесійныя кухары. Кажа, калі скончыла педагагічны ўніверсітэт, нават падумаць не магла, што ў выніку пачне зарабляць на фуршэтах.

Жанчына спрабавала сябе ў розных сферах: працавала ў школе, потым у лагістычнай кампаніі і нават прайшла курсы фітнэс-трэнеркі. А пасля пабралася шлюбам, пайшла ў першы дэкрэт — і вось у гэты час яна пачала здымаць рэцэпты для тыктоку.

Потым нарадзілася другое дзіця. Алеся распавядае, што колькасць святаў у сям’і павялічылася, а ёй нават простую сустрэчу з сябрамі хацелася зрабіць максімальна смачнай і незвычайнай.

— Кожны раз усе здзіўляліся, наколькі прыгожы стол і смачная ежа. І тут я злавіла сябе на думцы, што рабіць для людзей смачную ежу мне падабаецца.

Тады Алеся вырашыла прайсці курсы па фуршэтным майстэрстве. Цяпер яна называе кулінарыю справай свайго жыцця.

Каментары9

  • Кола Гісторыі
    09.01.2025
    Гэта ж толькі за працу? Ці за прадукты таксама??
  • Тупенькія ціктокеры
    09.01.2025
    Новая прафесія - прафуршэтка
  • хмык
    09.01.2025
    Нефанатка, вы сама хоць раз гатавалі? дзе там 250-300 ? на шпроты і каўбасу ?

Цяпер чытаюць

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала36

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала36

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць