Кіно1717

Песня, якая вірусіцца ў беларускім тыктоку, аказалася саўндтрэкам да прапагандысцкага серыяла пра вайну

Рамантычныя відэа ў беларускім тыктоку цяпер модна запісваць пад песню «Самалёты». Яна з шалёна папулярнага расійскага серыяла, які рамантызуе вайну. Дарэчы, там жа гучаць некалькі песень беларускага гурта NEMIGA.

Серыял «Ландышы. Такое пяшчотнае каханне» выйшаў у Расіі ў першы дзень 2025 года. На постары ружовае воблачка-сэрца, пасярэдзіне бесклапотна ўсміхаецца дзяўчына з гітарай. За ёй два сур’ёзныя маладыя хлопцы (побач з адным з іх праваслаўная царква, побач з іншым — лонданскі Біг-Бэн).

«Нейкая рамантычная камедыя», — хутчэй за ўсё, падумае сярэднестатыстычны глядач. А потым прачытае ў апісанні, што гэта яшчэ і мюзікл.

Песень у серыяле сапраўды шмат. Многія з іх завірусіліся ў сацыяльных сетках, асабліва песня «Самалёты» расійскага спевака Жэні Трафімава.

І гэта дапамагае стваральнікам серыяла выконваць галоўную задачу — рамантызаваць вайну супраць Украіны, якую расійскія СМІ імкнуцца схаваць за сціплымі літарамі «СВА».

Фінансаваў здымкі Інстытут развіцця інтэрнэту, які апошнія гады не шкадуе грошай на ваенную прапаганду.

Сюжэт расійскага серыяла пачынаецца ў Вялікабрытаніі. Каця Арлова, дачка рускага мільярдэра, жыве ў Лондане. Яна збіраецца замуж, але яе не вельмі разумны жаніх вырашае здрадзіць дзяўчыне на борце прыватнага самалёта.

Сэрца разбіта, Каця вырашае збегчы ад былога каханага. Дзейнічае амаль што па схеме «чамадан-вакзал-Расія» — і трапляе ў Волагду. Там дзяўчына пускаецца ва ўсе цяжкія ў начным клубе і знаёміцца з танкістам Лёхам.

Той прапаноўвае бараніць Кацю ад былога жаніха. Каб дзяўчына магла жыць у вайсковай часці, ім трэба аформіць шлюб. Сказана — зроблена. Але Каця лічыць шлюб фармальным, а Лёха кажа, што яму недастаткова быць фіктыўным мужам, ён хоча сапраўдных адносін.

Ну а далей — вайна. У канцы першага сезона Лёха едзе ва Украіну забіваць людзей і раптам знікае. Каця ж месца сябе не находзіць. Яна пачынае пець у гурце «Ландышы» разам з іншымі «жонкамі афіцэраў». Дзяўчына дамагаецца таго, каб ім дазволілі паехаць на «спецыяльную ваенную аперацыю» падбадзёрваць расійскіх салдат. Хоча адшукаць свайго псеўдамужа, бо раптам зразумела, што закахалася ў яго.

Расійскія тыктокеры проста ў захапленні ад сюжэту і галоўных герояў. Дзяўчаты распавядаюць, што ім патрэбныя выключна такія хлопцы, як той Лёха. Ну і, канечне, трэкі з прапагандысцкага серыяла запоўнілі сацыяльныя сеткі.

Дарэчы, у серыяле «Ландышы. Такое пяшчотнае каханне» гучаць тры песні беларускага гурта NEMIGA — гэта «Нет печали», «Белым» і «Молодость». Самі артысты выкладваюць відэа з серыяла на сваёй старонцы ў інстаграме.

Рэйтынг серыяла «Ландышы. Такое пяшчотнае каханне» на расійскім сэрвісе «Кінапошук» — 8,4 бала, ён трапіў у спіс самых папулярных.

Каментары17

  • да
    05.02.2025
    нада срочно отменять незаконные западные санкции, потому что они подталкивают к роzzии обычных беларусиков, которые хотят в европу на закупы и отдыхать.
  • Нефанатка
    05.02.2025
    Даже треллер тупее некуда. Как можно такой шлак смотреть добровольно?
  • Андрей
    05.02.2025
    Толькі дзе яны там беларускую мову пачулі?! Песні ж расейскія!:)

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць