У сталіцы Латвіі — Рызе — праходзяць здымкі фільма французскага рэжысёра Аліўе Асаяса «Крамлёўскі чараўнік».

Фота: Новая газета Еўропа
Галоўную ролю — Уладзіміра Пуціна — выконвае галівудскі акцёр Джуд Лоу. Сёння ён з’явіўся на здымачнай пляцоўцы ўжо ў грыме, піша «Новая газета Еўропа».
Фільм заснаваны на аднайменным рамане Джуліяна да Эмполі. Паводле сюжэту, што разгортваецца ў 1990-я гады, паліттэхнолаг Вадзім Баранаў становіцца дарадцам будучага прэзідэнта Расіі — Уладзіміра Пуціна.
Праект выклікаў вялікую цікавасць яшчэ на стадыі падрыхтоўкі, а роля аднаго з самых уплывовых і супярэчлівых палітыкаў сучаснасці стала адным з самых незвычайных выклікаў у кар’еры Джуда Лоу.
Каментары