27 лютага 2020 года тэсты, праведзеныя ў Рэспубліканскім навукова практычным цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, паказалі наяўнасць каранавіруса 2019-nCoV у аднаго са студэнтаў з Ірана, які прыбыў рэйсам з Баку 22 лютага.
Пацыент і людзі, якія кантактавалі з ім, былі змешчаныя ў зачыненыя боксы ў Мінскай інфекцыйнай бальніцы.
Мінздароўя паведаміла пра гэта на наступны дзень — 28 лютага.
З канца сакавіка Мінздароўя пачало штодня паведамляць пра колькасць выпадку кавіду ў дзень, але многія лічылі гэту статыстыку непраўдзівай.
З ліпеня 2022 года пра статыстыку наогул забылі.
Паводле звестак Мінздароўя, за ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі (ад сакавіка 2020-га па ліпень 2022-га, больш новых даных не публікавалася) памерлі 7 118 пацыентаў з выяўленым COVID-19, а перахварэлі на кавід 994 тысячы 337 чалавек
Аднак «Кіберпартызаны» знайшлі, што каранавірусная інфекцыя як прычына смерці ў дакументах прастаўленая ў 22 759 выпадках — гэта значыць, больш як у тры разы, чым у афіцыйна абвешчанай уладамі колькасці ахвяр кавіду.
Афіцыйная статыстыка не ўлічвала смерцяў пацыентаў ад ускладненняў розных хвароб, выкліканых каранавірусам. У такіх выпадках у пасведчаннях аб смерці COVID-19 не адзначалася, а фіксавалася асноўная хвароба.
Разлікі «Кіберпартызанаў» не адрозніваюцца ад вынікаў даследавання, апублікаванага раней у навуковым часопісе The Lancet, на аснове звестак пра смяротнасць, якія ад беларускіх уладаў атрымлівала ААН.
Вучоныя вылічылі, што залішняя смяротнасць у нашай краіне з 1 студзеня 2020-га па 31 снежня 2021 года перавысіла 85 600 чалавек. На той момант залішняя смяротнасць за студзень — сакавік 2022 года была яшчэ невядомая.
Каментары
...
тады, калі мы знатна пакаталіся ў Букаўлі...