Кіно55

«Анора» названа найлепшым фільмам на ўручэнні прэміі «Оскар»

Эдрыян Броўдзі — найлепшы акцёр, Майкі Медысан — найлепшая актрыса, латвійскі мультфільм «Плынь» — найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм.

Акцёры «Аноры»: Юра Барысаў (трэці злева), далей Майкі Медысан, Марк Эдэльштэйн і Ваш Таўмасян. Фота: Chris Pizzello / AP

Сёння ноччу ў Лос-Анджэлесе прайшло ўручэнне прэміі «Оскар». Камедыйна-драматычны фільм «Анора» рэжысёра Шона Бейкера названы найлепшым фільмам.

Найлепшай актрысай прызналі Майкі Мэдысан, якая сыграла галоўную ролю ў «Аноры», а найлепшым рэжысёрам Шона Бейкера, фільм таксама атрымаў Оскар за найлепшы сцэнар і найлепшы мантаж.

Фільм распавядае пра знаёмства стрыптызёркі Аноры (Эні Міхеева) з Іванам (не надта разумным сынам расійскага нафтавага алігарха). Анора і Іван знаёмяцца ў стрып-клубе ў Нью-Ёрку, паміж імі ўзнікаюць пачуцці, і маладыя адпраўляюцца ў Лас-Вегас, каб ажаніцца.

Іван (яго грае Марк Эдэльштэйн) вырашае ажаніцца, каб, у тым ліку, адкасіць ад арміі ў Расіі. У Нью-Ёрку ў яго бацькоў вялікі дом.

Пра роспіс дазнаюцца бацькі ў Расіі, бо Анора адразу выстаўляе вясельнае фота ў інстаграм, і камандзіруюць двух чалавек Гарніка і Ігара (Ігара грае Юра Барысаў), каб ануляваць шлюб. Гарнік і Ігар спрабуюць пераканаць Анору скасаваць шлюб, а потым усе разам шукаюць у Нью-Ёрку Івана, які збег ад адказнасці ў загул.

То-бок фільм — гэта «Папялушка» наадварот, але камедыйны і сумны.

У намінацыі «найлепшы фільм» таксама былі «Бруталіст» (пра венгерскага архітэктара Ласла Тота, які з'ехаў пасля Другой сусветнай у ЗША), «Боб Дылан: Нікому не вядомы» (пра пачатак кар'еры вядомага музыканта), «Канклаў» (пра выбары новага Папы). «Дзюна: Частка другая», мюзікл «Эмілія Перэс» пра трансгендарны пераход мексіканскага наркабарона), «Я ўсё яшчэ тут» (пра гады дыктатуры ў Бразіліі), «Хлопцы з «Нікеля», «Субстанцыя», «Злая: Казка пра ведзьму Захаду».

Эдрыан Броўдзі атрымаў «Оскар» за ролю ў фільме «Бруталіст».

Статуэтку за найлепшую ролю другога плана атрымаў Кіран Калкін за ролю ў «Сапраўдным болі».

«Оскар» за найлепшую жаночую ролю другога плана атрымала Зоі Салдана, якая выканала ролю Рыты Моры Кастра ў мюзікле «Эмілія Перэс».

«Я ганаруся тым, што з'яўляюся дзіцем бацькоў-імігрантаў», — сказала яна ў вельмі эмацыйнай прамове, атрымліваючы ўзнагароду і ледзь стрымліваючы слёзы.

Найлепшым фільмам на замежнай мове стала бразільская стужка «Я ўсё яшчэ тут».

Найлепшым анімацыйным поўнаметражным фільмам быў прызнаны мультфільм «Плынь» (Flow) латвійскага рэжысёра Гінтса Зілбаладзіса пра цёмна-шэрага ката, які разам з сабакам, капібарай і птушкай-сакратаром ратуецца ад патопу.

 Гэта першая карціна з Латвіі, якая атрымала «Оскар».

Каментары5

  • бабруйчанін
    03.03.2025
    Ё, ))) Раней вобраз " савецкарускага" у Галівудзе гэта Шварцнэгер- Крамараў ці Відаў ))) Зараз іньшыя " кубанскія казакі"...
  • бабруйчанін
    03.03.2025
    ))) Уважліва ..Эпштэйн Таўвасян " клюкву" втюхалі раўвесістую " зашмат"$ )))і яшчэ ухнагароду атрымалі)) Грошы павінны заставацца у сваіх Стары ..земляк так казал
  • Жора
    03.03.2025
    Сучасная расейская чарнуха атрымала "Оскара". Што ж, напэўна амерыканцам экзатычна - а мы ўсіх гэтых браткоў з пантамі ў 90х наглядзеліся.

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць