Нерухомасць11

У прыватным сектары і з санвузлом на вуліцы. Так выглядае самая танная кватэра Мінска

Самая танная кватэра знаходзіцца ў прыватным доме на вуліцы Касмадзям’янскай. У яе ёсць асобны ўваход і невялікі ўчастак зямлі, які можна добраўпарадкаваць на свой густ — паставіць альтанку або зрабіць парнік, піша Onliner.by.

Будынак пабудаваны з цэглы яшчэ ў 1954 годзе. Новаму ўладальніку дастанецца 37 «квадратаў». Тут размясціліся пярэдні пакой, прасторная кухня на 13 кв. м і асноўны пакой — з канапай і працоўнай зонай.

У кватэры таксама ёсць уласны падвал і гарышча, якое можна выкарыстоўваць для захоўвання рэчаў або пераабсталяваць у жылую прастору.

Чаго ў кватэры няма, дык гэта санвузла. Прынамсі, у самім доме. Ён знаходзіцца за яго межамі — у асобным будынку. Таму размаўляць пра гарадскі камфорт можна з нацяжкай.

Як апісвае ўладальнік: «Ля дома знаходзяцца крамы, дашкольныя ўстановы, школы і вышэйшыя навучальныя ўстановы. Побач паліклінікі, гандлёвыя, медыцынскія і бізнес-цэнтры, кавярні, бары і рэстараны.

Развітая транспартная сетка. Тры прыпынкі да станцыі метро «Маскоўская», 15—20 хвілін хады да станцыі «Парк Чалюскінцаў». Аб’ект размешчаны ў атачэнні зялёнай зоны і месцаў для адпачынку — побач бульвар Талбухіна, Севастопальскі парк і парк Чалюскінцаў».

Самая цікавая дэталь — 41 800 даляраў у эквіваленце.

Каментары1

  • ЦЭнтЫр Ывропы
    05.03.2025
    Нора в избе 11 квадратов без туалета по цене трехкомнатной квартиры на испанской ривьере.

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

Беларусы выкупілі пад Мінскам дзевяць участкаў, каб жыць цеснай кампаніяй. Адно месца яшчэ вакантнае18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава30

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць