У Вілейскім раёне адшукалі адзіную на Беларусі ювелірную майстэрню крывічоў
Унікальная знаходка можа дапамагчы даведацца больш пра рассяленне славянскіх народаў у дадзяржаўны перыяд.

Раскопкі на тэрыторыі паселішча другой паловы І тысячагоддзя н.э. каля вёскі Рэчкі Вілейскага раёна праводзяцца з 2020 года. Летась там зрабілі значнае адкрыццё — больш за 100 артэфактаў, якія складаюць унікальны комплекс ювелірнага рамяства. Пра гэта паведамляе гістарычны факультэт БДУ.
Сярод іх — тыглі для выплаўкі металу, нарыхтоўкі сыравіны, вытворчыя адходы, упрыгажэнні са слядамі браку і пашкоджанняў, а таксама рэдкі інструмент — цалкам захаваныя нажніцы для работы па метале.
Папярэдні аналіз сведчыць, што дадзеная майстэрня — адзіны вядомы на тэрыторыі Беларусі ювелірны комплекс крывічоў.
Яна адносіцца да пераддзяржаўнага перыяду, а самі знаходкі маюць вялікую навуковую каштоўнасць. Яны даюць магчымасць аднавіць уяўленні пра рассяленне славянскіх народаў у гэтым перыядзе, вывучыць іх гаспадарчую дзейнасць, побыт і рамёствы, даследаваць культурныя і эканамічныя сувязі, выявіць рэгіянальныя асаблівасці вытворчасці ўпрыгажэнняў.

Археалагічныя работы ў гэтым рэгіёне таксама дазваляюць прасачыць этапы засялення Вілейшчыны на працягу І тысячагоддзя н.э. і паглыбіць веды пра культуру крывічоў праз вывучэнне паселішчаў і пахавальных комплексаў.
Цяпер археолагі займаюцца лабараторнай апрацоўкай знойдзеных артэфактаў. У супрацоўніцтве з фізікамі БДУ будзе вызначаны хімічны склад вырабаў з каляровых металаў. Гэта дазволіць дакладней аднавіць тэхналогію вырабу ювелірных упрыгажэнняў і ўдакладніць перыяд функцыянавання майстэрні.
Раскопкі на гэтым месцы працягнуць у 2025 годзе. Знойдзеныя артэфакты папоўняць археалагічную экспазіцыю гістарычнага факультэта БДУ ў нядаўна рэканструяваным будынку.
Каментары
Вельмі хочацца у́ палатку, нават, ніжэйшую. З пажыццёвым утрыманнем фінансавым.
Не, Лакіза, прыйдзецца адказаць па шэрагу крымінальных эпізодау́ спачатку!
Марзалюкужо напрацавау́ на некалькі. Зараз гэты...
Пра Лёху Дермана зусім мау́чу - флюгер! Дзе бабло, там і Лёша) па Вікі філосаф, Але які з яго філосаф!)
Лёша, па табе пятнаццаць год плачуць за здраду дзяржаве! Факты здрады маю на руках!)....