Культура

У Варшаве пройдзе тыдзень з Вольнымі купалаўцамі

З 26 па 30 сакавіка ў Варшаве пройдзе Тыдзень з Вольнымі купалаўцамі, падчас якога можна будзе пабачыць некалькі знакавых спектакляў, піша «Будзьма».

«Падзея, якую мы ўпершыню зладзім у сакавіку, маецца стаць кульмінацыяй гэтага тэатральнага сезону», — напісана ў сацсетках Вольных купалаўцаў.

«Гэты тыдзень, стаўся магчымым, часткова дзякуючы народнай падтрымцы — сродкам, якія мы атрымалі праз магчымасць беларусаў у Польшчы накіраваць свае 1,5% падаткаў пэўнай арганізацыі. Дзякуем, сябры! Вы зрабілі немагчымае магчымым», — адзначаюць купалаўцы.

26 сакавіка

Moj Hleb

Монаспектакль Зоі Белахвосцік аб станаўленні Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы з 1920 года. Гэта шчыры аповед пра асабісты жыццёвы шлях, пра гісторыю тэатральнай дынастыі, пра падзеі ў Беларусі, якія жорстка адбіваліся на лёсе Купалаўскага тэатра і купалаўцаў. Гэта праўдзівая гісторыя, напісаная жыццём. Сцэнар, які даводзіцца пражываць па-сапраўднаму, сумленна і з гонарам.

У ролях: Зоя Белахвосцік
Рэжысёр: Аляксандр Гарцуеў

Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субтытрамі.

27 і 28 сакавіка

Гусі-людзі-лебедзі

Спектакль-антыўтопія створаны паводле адной з частках вядомага раману Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы». Гэта змрочнае бачанне будучыні, фантасмагарычны погляд у будучыню Беларусі. З гэтага спектакля вымалёўваецца нярадасная карціна: татальная дэградацыя, крах культуры, маралі і тэхналогій, і гучыць скразны матыў беларускай беспрытульнасці і бяздомнасці ў свеце. 

«Быць беларусам — гэта не мець свайго месца ў свеце. Або інакш: быць беларусам — гэта ўсюды адчуваць сябе чужым, іншым. Магчыма, што і Чужаніцай, і Іншым. Ці так можна жыць? Ды так па-сутнасці мы і жывем…»

У ролях: Аляксандр Казела, Зоя Белахвосцік, Мікалай Стонька, Алег Гарбуз, Сяргей Чуб, Ігар Сігоў, Аляксандр Гарцуеў, Валянціна Гарцуева, Кацярына Яворская, Алякасандр Зелянко, Міхась Зуй, Андрэй Дробыш, Эрык Арлоў-Шымкус.

Рэжысёр: Аляксандр Гарцуеў

Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субтытрамі.

29 сакавіка

Экстрэмісты

Гэты спектакль пра людзей, якія аднойчы выйшлі на вуліцы, узброеныя барабанамі, гітарамі і бубнамі, махалі сцягамі і спявалі пра перамены, што ніяк не адбудуцца. За гэта на сваёй радзіме яны былі абвешчаны ЭКСТРЭМІСТАМІ. За каментар, за лайк, за ўзняты сцяг! За тое, што чыталі забароненыя навіны! За тое, што выходзілі на вуліцу ў нядзелю! За тое, што не хацелі вайны з суседняй краінай! Песня была іх супрацівам. Музыка стала іх злачынствам.

У ролях: Зоя Белахвосцік, Кацярына Яворская, Аляксандр Зелянко, Сяргей Чуб
Рэжысёр: Аляксандр Гарцуеў
Кампазітар: Аляксандр Зелянеўскі

У спектаклі таксама гучыць музыка гурта Irdorath.

Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субтытрамі.

30 сакавіка

Зэкамерон

«Зэкамерон» — дакументальны раман, які складаецца са ста навел, што апісваюць жыццё і стасункі зняволеных і іх ахоўнікаў у адным з беларускіх СІЗА. Максім Знак пісаў гэтую кнігу з верасня 2020 па снежань 2021 году, будучы вязнем аднаго з іх.

Спектакль «Зэкамерон» звязаў шэраг апавяданняў са зборніка Максіма Знака ў адзіную дзею. Гэта гісторыя пра тое, што адбываецца за кратамі ў Беларусі, у якіх умовах жывуць палітвязні, як пачуваецца чалавек у турме, якія людзі яго атачаюць, як адбываецца камунікацыя паміж усімі гэтымі людзьмі, як гэта ўплывае на кожнага з іх, і, нарэшце, як палітвязню ўдаецца заставацца чалавекам. Музыка і песні на словы Максіма сталі базавым злучальным элементам.

У ролях: Алег Гарбуз, Уладзімір Пугач, Сяргей Чуб.

Рэжысёр: Войцэх Урбаньскі

Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субтытрамі.

Месца: Scena Przodownik Teatru Dramatycznego, Olesińska 21.

Набыць квіткі на спектаклі можна па спасылцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала30

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала30

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць