Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер на відэаканферэнцыі «кааліцыі ахвотных» расказаў пра планы стварыць заходнія міратворчыя сіл колькасцю больш за 10 000 вайскоўцаў для Украіны, піша Times.

Высокапастаўленыя ўрадавыя крыніцы выдання паведамілі, што прэм'ер-міністр заручыўся падтрымкай «значна большай колькасці» краін, чым тыя тры, якія першапачаткова прапанавалі даць сухапутныя войскі, хоць асноўная частка войскаў, верагодна, будзе накіравана з Вялікабрытаніі і Францыі.
«Справы ідуць даволі далёка», — сказала высокапастаўленая ўрадавая крыніца, адмовіўшыся паведаміць больш канкрэтныя падрабязнасці. Але дадала: «Гэта будуць значныя сілы са значнай колькасцю краін».
Вайсковая крыніца паведаміла, што колькасць канчатковага кантынгенту складзе больш за 10 000 чалавек. Каля 35 краін пагадзіліся даць зброю, матэрыяльна-тэхнічную і выведвальную падтрымку місіі. У выпадку спынення агню паміж Расіяй і Украінай гэта павінна будзе ўтрымаць Уладзіміра Пуціна ад новага ўварвання.
Пасля ўчорашняй тэлефоннай канферэнцыі з удзелам 29 лідараў Стармер абвясціў, што ваенныя лідары з усяго свету збяруцца ў Лондане на будучым тыдні, паколькі планы шматнацыянальных сіл па падтрыманні міру пераходзяць у «аператыўную фазу».
Каментары