Грамадства11

«Дармаедства — гэта лад жыцця». Падаткавая злавіла жанчыну, якая гандлявала каля пераходу, і пафіласофствала

Сталічная падаткавая інспекцыя расказала аб пакаранні жанчыны, якая гандлявала каля метро без дазволу. Падаткавікі вывелі з гэтай гісторыі цэлую тэорыю.

Фота: падатковая інспекцыя Мінска

Падаткавікі звярнулі ўвагу на жанчыну, якая гандлявала гароднінай і закаткамі каля ўваходу ля метро «Барысаўскі тракт» у Мінску. У жанчыны канфіскавалі тавар на суму ў тысячу рублёў. Акрамя таго, падаткавікі падлічылі, што на гандлі без дазволу яна зарабіла тры тысячы.

Цяпер на жанчыну складуць пратакол. Яна атрымае штраф, а таксама павінна будзе заплаціць адзіны падатак. Прычым ён будзе павялічаны ў пяць разоў, паколькі жанчыну ўжо лавілі на нелегальным гандлі.

Здавалася б стандартны выпадак, але ён падштурхнуў сталічных падаткавікаў да філасофскіх разважанняў аб «дармаедстве». Па дадзеных інспекцыі, жанчына афіцыйна не працуе з 2018 года, і ўвесь гэты час яна займаецца гандлем без дазволу.

«На прыкладзе гэтай грамадзянкі і многіх яе «калег» становіцца зразумела, што «дармаедства» — гэта не столькі цяжкая жыццёвая сітуацыя, колькі лад жыцця. Глядзіце, бо яна не сядзіць у кагосьці на шыі, а нават вельмі цяжка працуе на пакуль невядомага нам «дзядзьку»: шмат гадзін на нагах, холад, спёка, правяральнікі», — піша канал падатковай інспекцыі Мінска.

Падаткавікі лічаць, што жанчына цалкам магла б пайсці прадаўцом у любую краму, але нібыта не хоча гэтага рабіць.

«Бо вось такі лад жыцця ёй падабаецца больш. А раз так, то, з вялікай верагоднасцю, мы з ёй яшчэ сустрэнемся. На жаль», — прагназуюць падаткавікі.

Каментары1

  • Стиль жизни налоговиков
    28.03.2025
    Жить на халяву за бюджетные деньги (за чужие налоги), ничего не производя полезного для общества - это стиль жизни налоговиков.
    Не проверять чиновников-взяточников и коррупционеров, и соотношение их официальных доходов и их расходов и недвижимости в Дроздах - это стиль жизни налоговиков.

Цяпер чытаюць

«Проста ў страўнік мышы заліваем дозу алкаголю». Навуковец — нясумна пра азэмпік, тлушч, алкаголь і змену генаў1

«Проста ў страўнік мышы заліваем дозу алкаголю». Навуковец — нясумна пра азэмпік, тлушч, алкаголь і змену генаў

Усе навіны →
Усе навіны

Білі Айліш знялася ў роліку пад песню беларусаў1

У «Мінск-Свеце» пабачылі дзіўную жывёлу: мінчукі спрачаюцца, хто гэта можа быць13

СМІ раскрылі просты і рэалістычны план, як Трамп зможа заставацца прэзідэнтам ЗША да 2037 года29

«Сядзеў сем разоў за крадзяжы». Каларытны беларус трапіў ва ўкраінскі палон, паваяваўшы тыдзень2

Былы палітвязень Віктар Лосік распавёў пра сваё вызваленне і пераезд з сям'ёй у Польшчу

Рабаў расказаў, якім будзе надвор'е ў красавіку1

Сакрэтны дакумент Пентагона паказаў рэзкую змену ваенных прыярытэтаў ЗША7

«Харчразвёрстка на банкаўскім узроўні». Лойка патлумачыла, як разумець першыя заявы Галоўчанкі на чале Нацбанка9

Першая спроба вадалазаў дабрацца да патанулай машыны ў Падброддзі аказалася няўдалай7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Проста ў страўнік мышы заліваем дозу алкаголю». Навуковец — нясумна пра азэмпік, тлушч, алкаголь і змену генаў1

«Проста ў страўнік мышы заліваем дозу алкаголю». Навуковец — нясумна пра азэмпік, тлушч, алкаголь і змену генаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць