Спявачка Білі Айліш і блогерка Квен Блэквэл запісалі відэа пад трэк «Гламур» беларускіх выканаўцаў nkeeei, uniqe, ARTEM SHILOVETS і Wipo.

Відэа паспела набраць 5 мільёнаў лайкаў, 20 млн праглядаў, а nkeeei напісаў спявачцы ў дырэкт з прапановай запісаць фіт, то-бок сумесную творчасць.
nkeeei — рэпер Мікіта Каробыка з Баранавіч. Ягор Юніцкі, які спявае пад псеўданімам uniqe, і Арцём Шылавец — мінчане. Wipo — рэпер і прадзюсар Ілля Дзямчук з Салігорска.
Цяпер хлопцы гастралююць па расійскіх гарадах і будуюць кар'еру ў гэтай краіне, таму што ў нашай краіне «індустрыя вельмі маленькая», піша «Люстэрка».
Каментары