Ад рэдакцыі66

Істэрыкі Прыгожына паказваюць, што Расія можа быць бліжэйшай да 1917 года, чым мы думаем

«Кухар Пуціна» нагадвае Рыгора Распуціна, а сама Расія хутка пачне бачыць наступствы свайго шавіністычнага ачмурэння, піша Васіль Гарбацюк.

Яўген Прыгожын — былы крымінальнік, які трапіў у бліжняе кола Уладзіміра Пуціна і стаў мільярдэрам. Кадр з яго відэазвароту

Цяжка ўявіць сабе краіну Захаду, дзе военачальнік, а тым больш падчас вайны, дазваляе сабе выпады ў такой форме на адрас міністра абароны і кіраўніка Генштаба, якія сабе дазваляе на адрас Шайгу і Герасімава Яўген Прыгожын.

Зусім іншую карціну мы назіраем з украінскага боку фронту, дзе кіраўніцтва арміі, як і прэзідэнт, карыстаюцца самым высокім даверам грамадзян.

Фронда Прыгожына, а гэты былы крымінальнік запазычыў для сваіх выступаў стыль Уладзіміра Жырыноўскага, а абодва яны, у сваю чаргу, нібы сышлі са старонак Фёдара Дастаеўскага, вымушае згадаць паваротныя моманты расійскай гісторыі.

Найбольш «кухар Пуціна», які трапіў у бліжняе кола Уладзіміра Пуціна і стаў мільярдэрам, якому дазволілі ўзначаліць гіганцкую найманую армію, цяпер нагадвае іншага гістарычнага персанажа — Рыгора Распуціна, авантурыста, які здабыў вялізны ўплыў на царскі двор падчас Першай сусветнай вайны. Атачэнне кіраўніка Расіі ўрэшце ліквідуе гэтага выскачку, а хутка грымне Лютаўская рэвалюцыя.

У самога Прыгожына на языку тое, што ў іншых на думцы. Ëн пагражае адступленнем з Бахмута, называе сітуацыю крытычнай.

«На сёння мы прыходзім да таго, што ПВК «Вагнер» заканчваецца, ПВК «Вагнер» праз нейкі кароткі час перастане існаваць. Мы пойдзем у гісторыю. Нічога страшнага, так бывае», — прарочыць Прыгожын.

На погляд Прыгожына, «многія з тых, хто яшчэ ўчора падтрымліваў спецаперацыю, сёння знаходзяцца ў сумневах, альбо катэгарычна супраць таго, што адбываецца. Прадстаўнікам глыбіннай дзяржавы хочацца тэрмінова вярнуцца да свайго звычайнага жыцця, старых звычак і камфорту».

Такія людзі «на нарадах маўчаць, выказваюць свае сумневы. А пры прыняцці рашэнняў па бюракратычных працэдурах тармозяць тыя ці іншыя дзеянні, накіраваныя на перамогу ў гэтай вайне».

Гэтыя заявы вельмі нагадваюць пошук унутраных ворагаў, які распачаўся ў Пецярбургу, калі Першая сусветная паказала варты жалю стан расійскай арміі.

Кіраўнік ПВК «Вагнер» таксама ацэньвае стан расійскай арміі без аптымізму. Ці можа быць такое, што «ВСУ ўпруцца ў абарону РФ, панясуць сур'ёзныя страты, пасля чаго пачнецца каласальнае контрнаступленне войскаў РФ да межаў ДНР, або да Дняпра, ці ўвогуле да Польшчы»? Прыгожын адказвае далікатна: «Улічваючы сённяшнюю дынаміку і праблематыку, такое контрнаступленне, скажам мякка, не вельмі імавернае».

Збітая вежа расійскага танка. Фота 93-й механізаванай брыгады Узброеных сіл Украіны. Сакавік 2022 года

Прыгожын мяркуе, што больш рэальны іншы варыянт, калі «ўкраінская армія распачне контрнаступленне і дзесьці здолее прарваць абарону».

«У гэтым выпадку ў войску, якое гадамі сябе лічыла адным з найлепшых войскаў свету, могуць пачацца спачатку ўпадніцкія настроі, а потым сітуацыя дэградуе, як гэта ўжо было пасля прайграных войнаў пачатку ХХ стагоддзя — Фінскай, Японскай — і трагічных падзей 1917 года».

«Гэта можа прывесці да глабальных зменаў у расійскім грамадстве. Народ ужо шукае вінаватых у тым, што мы не самая моцная армія ў свеце, а ў гэтай сітуацыі будуць шукаць «крайніх», — засцерагае Прыгожын.

На пачатку Першай сусветнай расійскаму народу таксама абяцалі Берлін і вызваленне Святой Сафіі, толькі трохі паўднёвей.

Калі шавіністычны чад развейваецца, народ бачыць уласную беднасць і штабелі трупаў. Тыя, якія ўжо цяпер паказвае публіцы Прыгожын.

Ужо з сакавіка 2022-га, калі расіяне збеглі з-пад Кіева, многія прагназавалі, што ўкраінская вайна стане для Пуціна тым, чым была расійска-японская для Мікалая ІІ. Істэрыкі Прыгожына паказваюць, што 1905-м усё можа не абмежавацца.

Але маё пытанне: а Беларусь? Ці знойдуцца ў Беларусі сілы, здольныя скарыстацца момантам і здабыць для краіны незалежнасць і дэмакратыю, калі Расія аслабне? Ці знойдуць яны апірышча ў сілавых структурах Беларусі? 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Пень
    05.05.2023
    Брэст сіла, сілавыя структуры Беларусі, гэта расейскія сілавыя структуры ад галавы й да сярэдняга афіцэрскага складу. Спадзеў можа быць толькі на камандзіраў рот ды ўзвадоў, якія адмовяцца падпарадкоўвацца злачыннай самазванай, акупацыйнай уладзе ў Беларусі.
  • Valadzimir
    06.05.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Захаранка
    07.05.2023
    Пень, з чаго б ім перастаць падпарадкоўвацца? Ужо ў 2020-м была магчымасць зрабіць маральны выбар, але яны ў абсалютнай большасці зрабілі амаральны. 

Цяпер чытаюць

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф2

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску асфальт паклалі ўздоўж прыпаркаванага аўтамабіля

У Мінску з’явяцца «марудныя зоны» для самакатаў. Дзе менавіта?

Колькі Ірына Абельская зарабляе на пасадзе кіраўніцы «лечкамісіі»6

Марын Лё Пэн прыгаварылі да чатырох гадоў7

«Насенне ад Бацькі». Дзяўчынка, якой уручылі костачкі кавуна ад Лукашэнкі, аказалася не простай школьніцай, а дачкой мясцовага функцыянера4

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі83

Прызначаны новы кіраўнік Мінскай вобласці4

Юрый Караеў прызначаны кіраўніком Гродзенскай вобласці8

Кандрусевіч расказаў, як незнаёмая жанчына выратавала яго пры паступленні ў інстытут2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф2

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць