Музыка11

Лідар гурта «Каста» расказаў пра здымкі кліпа з БТРамі ў Мінску і працу з Максам Каржом

Лідар расійскага гурта «Каста» Уладзі (сапраўднае імя Уладзіслаў Ляшкевіч) даў інтэрв'ю выданню «Люстэрка». Сярод іншага ён расказаў пра свае карані з Беларусі, здымкі вядомага кліпа «Вокруг шум» у Мінску і працу з Максам Каржом.

Кадр з кліпа «Вокруг шум»

— Ваш бацька беларус. Раскажыце падрабязней, дзе ён нарадзіўся і як апынуўся ў Расіі.

— Мой бацька нарадзіўся ў Брэсцкай вобласці, на хутары Альпень (Столінскі раён. — «Люстэрка»). Ён вырас у Магілёве. Узімку ў беларускім пансіянаце ён студэнтам пазнаёміўся з маёй мамай, якая прыехала туды адпачываць з Растова-на-Доне. З тых часоў яны сябруюць і кахаюць адно аднаго.

— Вашы карані паўплывалі на вашу актыўнасць падчас пратэстаў 2020 года?

— Так. Гэта было жудасна назіраць. Я захапляўся беларусамі і іх культурным, кранальным, трапяткім, доўгім масавым пратэстам. І ў процівагу гэтаму я глядзеў на застарэлыя метады ўлады, якія суправаджаліся прамовамі асноўнага яе прадстаўніка. Гэта было дзіка і сорамна назіраць. Тое, што адбываецца не прайшло бокам, мы вельмі спачувалі.

— Кліп да легендарнага трэка «Вокруг шум» здымалі ў Мінску. Чаму?

— Гэта даволі важкі кліп. Вытворчыя абставіны ўдала склаліся менавіта ў Мінску.

— Проста танней было?

— Калі ўсё перавесці ў грошы, то, напэўна, так. Але акрамя выдаткаў, ёсць іншыя пытанні для кіназдымак. Сумарна выбраць можна было толькі прадакшн ў Мінску, ім кіраваў Уладзімір Няфёдаў.

— «Вокруг шум» — дарагі кліп. Колькі ён каштаваў?

— Напэўна, 50 тысяч даляраў (відэа выйшла ў 2009 годзе. — «Люстэрка»).

— У кліпе ёсць БТРы. Дзе і як вы іх дасталі?

— Гэта нейкая вайсковая частка. Я гэтым не займаўся. Я глядзеў у каштарысы, спрабаваў узважыць, наколькі гэта рэалістычна і ці сапраўды [усе] атрымаецца, але дамоўленасцямі займаўся не я.

— Вайсковай часці плацілі?

— Не памятаю, але складана паверыць, што гэта было бясплатна. Напэўна, гэта нават было вельмі дорага (смяецца).

— У Макса Каржа шмат гадоў быў падпісаны кантракт з лэйблам Respect Production, якім вы кіравалі. Раскажыце пра вашу першую сустрэчу.

— Знаёмыя закінулі яго дыск, сказалі: «Вам прасілі перадаць». Я паслухаў і адразу ўявіў сабе тачку, у яе адкрыты багажнік, валіць гук, вакол тусяць студэнты.

Мы ўпершыню сустрэліся з Максам у гандлёвым цэнтры ў Маскве. Ён быў сур'ёзны, нешматслоўны, уважлівы, юны. Макс быў у штанах. Увесь наступны час ён хадзіў у шортах. Потым, калі я ўспамінаў першую сустрэчу, думаў: «Вось дзіўна, чаму ён тады быў не ў шортах, а ў штанах?» (смяяцца).

— Якія ў вас былі ўмовы працы? Ён мог вам сказаць: «Ваша ідэя прышпільная, але мне здаецца, што яна не пра мяне. Я хачу вось так»?

— Проста, як ты кажаш, гэта даслоўна казаў Макс.

— Вы ўкладвалі ў яго грошы цалкам, гэта было 50 на 50 ці неяк інакш?

— Мне здаецца, што мы з Максам дамаўляліся не раскрываць усіх умоў працы. Але відавочна, што ў першы перыяд усе інвестыцыі былі ад нашага лэйбла, а пасля — сумесныя.

— Цяжка было Макса Каржа прымусіць хадзіць на інтэрв'ю?

— Мы не спрабавалі прымушаць, толькі прапаноўвалі. Ён рабіў гэта вельмі рэдка. Яму не падабалася. (…)

Я памятаю, што шмат разоў Юрый Дудзь прасіў яго даць інтэрв'ю. Я перадаваў гэта Максу. Адзін час ён нават быў настроены пайсці, але потым настрой кудысьці дзеўся.

— Гэта праўда, што ў тым ліку дзякуючы і вам у нас ёсць такія крутыя кліпы Макса Каржа? Як вы да гэтага датычныя?

— Першыя кліпы арганізоўвалі мы, у нейкіх удзельнічалі сцэнарна. Але ў Макса выявіўся ўласны запал да здымачнага працэсу, і ён вельмі хутка развіваўся. Ён захапіўся, стаў разбірацца ў камерах, у святле і іншых рэчах. Яму стала цікава быць рэжысёрам і прадзюсарам кліпаў.

— Паводле апошняй публічнай інфармацыі, у кастрычніку гэтага года Макс Корж з'ехаў з Беларусі. Ім зацікавіліся ў ГУБАЗ. Вы бачыліся або звязваліся?

— Мы не бачыліся даўно. Звязваліся, напэўна, апошні раз 1,5 года таму. Пагутарылі пра вайну ва Украіне. Мне было б прыемна даведацца, што ён таксама перажывае.

Каментары1

  • Імя
    03.11.2024
    Жыве Белоруссія!

Цяпер чытаюць

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф2

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з’явяцца «марудныя зоны» для самакатаў. Дзе менавіта?

Колькі Ірына Абельская зарабляе на пасадзе кіраўніцы «лечкамісіі»6

Марын Лё Пэн прыгаварылі да чатырох гадоў7

«Насенне ад Бацькі». Дзяўчынка, якой уручылі костачкі кавуна ад Лукашэнкі, аказалася не простай школьніцай, а дачкой мясцовага функцыянера4

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі83

Прызначаны новы кіраўнік Мінскай вобласці4

Юрый Караеў прызначаны кіраўніком Гродзенскай вобласці8

Кандрусевіч расказаў, як незнаёмая жанчына выратавала яго пры паступленні ў інстытут2

11 песень-заклёнаў — у Анастасіі Рыдлеўскай выйшаў новы альбом на трох мовах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф2

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць