Культура2323

«Не ведаеш мовы — не прамаўляй». Хлопец перастаў размаўляць па-беларуску з-за хейту

Антон рос у рускамоўнай сям’і. З-за выхавання дома і стаўлення настаўнікаў у школе яму здавалася, што беларуская мова — нешта ганебнае. Толькі ў свядомым узросце Антон перайшоў на беларускую і размаўляў на ёй паўгода. Але потым зноў вярнуўся да рускай мовы, бо сутыкнуўся з хейтам. CityDog.io пагаварыў з Антонам.

«Усё жыццё здавалася, што беларуская — калгасная і ганебная»

— У маёй сям’і ніхто не размаўляў па-беларуску, толькі бабуля ў вёсцы на трасянцы. Мама пастаянна спрабавала схаваць сваё беларускае «г», калі да нас прыходзілі госці. З-за гэтага ў мяне ўсё жыццё было адчуванне, што беларуская мова — нешта калгаснае і ганебнае.

У школе я ненавідзеў беларускую мову праз настаўніцу. Яна спрабавала перакрычаць клас замест таго, каб спыніць урок і супакоіць дзяцей, таму заняткі заўсёды ператвараліся ў нейкі хаос. Таму з беларускай у мяне проста не склалася.

«Мне было смешна казаць пра рамантыку на беларускай»

— Калі мне было 21, я з’ехаў ва Украіну, а пасля пачатку вайны — у Вільню. Толькі ў эміграцыі зразумеў, наколькі наша мова прыгожая і ўнікальная, і перайшоў на яе. Але здарылася гэта не дзякуючы беларусам. Я ўбачыў, як украінцы і літоўцы цэняць і паважаюць сваю мову і, галоўнае, ганарацца ёй. Тады зразумеў, што ў мяне таксама ёсць нешта сваё, чым можна ганарыцца.

Па-беларуску я размаўляў паўгода. У той час у мяне было шмат працы і мала магчымасцей размаўляць з сябрамі, таму я запісваў ролікі ў TikTok на беларускай — проста каб практыкавацца. Так за тры месяцы набраў 6 тысяч падпісчыкаў. А потым увогуле задумаўся перайсці на беларускую цалкам.

Мае бацькі аднесліся да гэтага негатыўна. Мама прасіла: «Гавары са мной «нармальна». А вось сябры паставіліся з разуменнем. Праўда, часам з насмешкай паўтаралі словы, якія здаваліся ім забаўнымі.

Шчыра кажучы, у моманце мне было складана. Напрыклад, цяжка жартаваць, бо ты не паспяваеш перакласці словы, а момант ужо губляецца. Губляць такія імпульсы — страшэнная рэч у камунікацыі паміж людзьмі. Яшчэ адзін тупы перажытак майго выхавання — мне было смешна казаць пра рамантыку на беларускай. Але я стараўся.

«Мы носьбіты мовы і маем права яе змяняць»

— Апошняй кропляй стаў TikTok, дзе я сутыкнуўся з хейтам. І не з разраду «гавары на нармальнай мове, напрыклад, па-руску», а з фразамі накшталт «не ведаеш мовы — не гавары». Такое мне часта пісалі, калі я памыляўся ў словах або трасяніў.

Што, па-мойму, крута, бо мы носьбіты мовы і маем права яе змяняць.

У выніку ад думак пра класных і свядомых беларускамоўных беларусаў я перайшоў да думак пра тое, што наша нацыя проста не гатовая размаўляць на роднай мове. Думаю, спачатку трэба навучыцца чуць адно аднаго, а ўжо потым выбіраць, на якой мове размаўляць. Мы, беларусы, слухаць пакуль не навучыліся.

«Цяпер буду гаварыць на той мове, на якой камфортна»

— Да беларускай мовы вяртацца пакуль не планую. У дзяцінстве мяне траўмавала настаўніца. Цяпер мне 23, я сталейшы, і мяне траўмавалі беларусы ў TikTok. Гучыць смешна, але яны мне ўсе да лампачкі.

Цяпер буду размаўляць на той мове, на якой камфортна. Напрыклад, на рускай, англійскай або літоўскай. Асабліва на літоўскай, бо літоўцы ні разу не крытыкавалі мой кепскі ўзровень. Нават калі я раблю памылкі, яны ўсё роўна слухаюць да канца і дзякуюць за тое, што я хаця б спрабую размаўляць. А на англійскай увогуле ўсім усё роўна, як ты гаворыш — і носьбітам, і замежнікам, — бо людзі чыловыя.

«Трасянка — гэта беларускі пубертат»

«Маё меркаванне: калі вы хочаце перайсці на беларускую — трасяньце, калі ласка. Прычым столькі, колькі хочацца, а пажадана нават больш. Трасянка — гэта беларускі пубертат. Вы пройдзеце праз кайф першай любові да новых слоў. Праз хейт булінг аднагодкаў і неразуменне з боку бацькоў.

Праз злосць на беларусаў і на сябе і нават праз першы, страшны, нязграбны і смешны сэкс на беларускай. Але без гэтага беларускамоўнага пубертата не атрымаецца стаць паўнавартасным беларусам. І калі вы яго перажывеце, то перажывеце літаральна ўсё».

Каментары23

  • Ёсік
    25.02.2025
    Менш трэба па ўсялякіх сацсетках поўзаць. Гэта не беларусы злыя, гэта ты, нажаль, слабы беларус. Спужаўся і засаромеўся. У мае школьныя гады (1979-83) настаўніца выкладала бел мову і літаратуру амаль па-расейску, да мяне чаплялася, я не зьвяртаў увагі. Не сікай, усё атрымаецца, толькі матуля ў цябе сьмешная, скажы ёй, што ніколі яна не будзе расейскай, хай і зможа схаваць гэ, дзэ і цэ.
  • М.О.
    25.02.2025
    па такому прынцыпу вялікай колькасці людзей і па-руску не варта рот адкрываць.
  • Дух бясплотны
    25.02.2025
    Беларушчына - для моцных духам. За яе ў турму саджаюць. "Мне 23 і мяне траўмавалі..."

Цяпер чытаюць

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала30

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала30

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць