Культура44

Беларусы спрасцілі пошук па тысячах раней засакрэчаных аэрафотаздымкаў Беларусі, апублікаваных Нацыянальным архівам ЗША

Цяпер вельмі лёгка праверыць, ці пралятаў разведвальны самалёт над вашымі роднымі мясцінамі і як яны выглядалі ў час Другой сусветнай вайны.

Шукаць па карце нямецкія аэрафотаздымкі значна прасцей, чым па сайце архіва. Скрыншот сайта

Нагадаем, што амерыканскі архіў выклаў у свабодны доступ 2176 нямецкіх аэрафотаздымкаў Беларусі, якія былі зроблены нямецкімі вайскоўцамі ў 1939-1945 гады. Яны з'яўляюцца часткай велізарнай калекцыі здымкаў тэрыторыі СССР, што трапіла ў ЗША пасля завяршэння вайны. Здымкі доўгі час былі засакрэчанымі, бо выкарыстоўваліся амерыканскай разведкай у сваіх мэтах.

Здымкі ахопліваюць як гарады, так і сельскую мясцовасць і могуць служыць унікальнай крыніцай для вывучэння гісторыі і архітэктуры краю. Але шукаць па канкрэтнай мясцовасці на сайце Нацыянальнага архіва ЗША праблематычна, таму беларусы стварылі адразу дзве карты, на якія сабралі спасылкі на аэрафотаздымкі. Цяпер адшукаць здымкі канкрэтнай мясцовасці можна ў пару клікаў.

Карта, створаная карыстальнікам garnikis. Скрыншот сайта
З кожнай геаметкі на карце можна перайсці на старонку аэрафотаздымка на сайце Нацыянальнага архіва ЗША. Скрыншот сайта

Першая карта была створана карыстальнікам пад нікам garnikis на аснове Google Maps. На асобным слоі змешчаны геамаркеры, выбраўшы які можна атрымаць спасылку на старонку з картай у амерыканскім архіве. Google дазваляе пераключацца паміж стандартнай і спадарожнікавай картай для параўнання сучаснай мясцовасці з аэрафотаздымкамі ваеннага часу.

Карта, створаная карыстальнікам shappoff. Скрыншот сайта
Геаметкі дазваляюць перайсці або на старонку патрэбнага аэрафотаздымка на сайце архіва, або адразу адкрыць поўнафарматны файл аэрафотаздымка. Скрыншот сайта

Другую карту карыстальнік пад нікам shappoff выклаў на айці-платформе GitHub. Кластарная карта зроблена на аснове OpenStreetMap і спадарожнікавай картай Google Maps. Адной з пераваг гэтай карты з'яўляецца тое, што можна з выбранай меткі адразу перайсці на поўнафарматны аэраздымак, абмінаючы старонку на сайце архіва. Да таго ж на карту нанесены не толькі нямецкія аэрафотаздымкі Беларусі, але Расіі, Украіны, краін Балтыі і нават ёсць некалькі здымкаў тэрыторыі Малдовы. 

Геаметкі паказваюць трасы пралёту нямецкіх самалётаў над Беларуссю. Скрыншот сайта. 

Гэтыя карты добра паказваюць, як нямецкія самалёты здзяйснялі палёты ўздоўж кірунку захад-усход, метадычна фатаграфуючы тэрыторыю з пэўным інтэрвалам. Іншыя серыі аэрафотаздымкаў групуюцца ўздоўж чыгуначных ліній, якія натуральна цікавілі немцаў праз сваё стратэгічнае значэнне. 

Койданаўскі кальвінскі збор, акружаны сцяной з вежамі. У 1950-я гады пагорак быў амаль цалкам зрыты, на яго месцы застаўся невялікі астатак з падмуркамі, якія было цяжка ідэнтыфікаваць. Фота: Wikimedia Commons
Лакалізацыя Гаштольдавай гары з кальвінскім зборам, які быў абнесены сцяной з вежамі, і евангельскіх могілак на суседнім пагорку ў Дзяржынску (Койданаве). Аэрафотаздымкі часоў вайны дазваляюць дакладна лакалізаваць аб'екты, ад якіх сёння не засталося выразных слядоў. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Аналіз нямецкіх аэрафотаздымкаў ужо даў першы плён. Напрыклад, актывісты з іх дапамогай дакладна прывязалі да мясцовасці так званы Койданаўскі замак, пагорак якога быў амаль цалкам зрыты ў 1950-я гады, і вызначылі, што цудам ацалелыя падмуркі належаць не сценам і вежам, а кальвінскаму збору XVII ст., пабудаванаму па фундацыі Крыштофа Мікалая Радзівіла «Пяруна». Таксама пры супастаўленні здымкаў і планаў удалося ўдакладніць размяшчэнне евангельскіх могілак на суседнім пагорку, пахаванні на якіх былі закранутыя ў 2023 годзе пры будаўніцтве кацельнай для раённай бальніцы. 

Каментары4

  • як знаць
    05.03.2025
    Свабодны чалавек, можа яшчэ выкладуць і вашу
  • ваван
    06.03.2025
    а не кажется никому странным что историю изучают по материалам захватчика, окупанта врага???? То польские фотографии, то немецких солдат..... Что не так со своим родненьким освободителем? Где фотки советской разведки? Где фотки героичеких партизан?
  • праўда
    06.03.2025
    ваван, у іх фотаапараты былі толькі ў НКУС, каб зрабіць фотаздымак у справу расстралянага.

Цяпер чытаюць

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала30

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала30

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць