Гісторыя1919

Іранічная архіўная знаходка: малітва, якая не зберагла галоўнага атэіста Вялікага Княства Літоўскага ад вогнішча

Гістарычны запіс, выкананы прыгожым старабеларускім пісьмом, з улікам згаданай у ім асобы, за якую маліліся ў праваслаўным манастыры, сёння выглядае як гістарычны анекдот. 

Памяннік, у якім згадваецца будучы вядомы атэіст Казімір Лышчынскі. Фота: фэйсбук Дзяніса Лісейчыкава

Гісторык і архівіст Дзяніс Лісейчыкаў апублікаваў у сацсетках запіс з памянніка Супрасльскага манастыра, у якім значыцца Казімір Лышчынскі, самы вядомы атэіст Вялікага Княства Літоўскага, які паплаціўся жыццём за свае погляды. 

Памянніком называецца спіс з пералікам імёнаў людзей, якіх памінаюць у час набажэнства. Прыгожы, каліграфічна аформлены запіс, выкананы чырвоным і чорным атрамантам, датуецца 1643 годам, калі Казіку Лышчынскаму было каля 10 гадоў, але пазначаны ён як «младенец» — так тады называлі не толькі немаўлятаў, але і юнакоў.

Яго бацька, Геранім Казімір Лышчынскі, згаданы ў пачатку памянніка як старэйшы ў вялікім сямействе, быў берасцейскім гродскім суддзём і пачаў сваю кар’еру як пісар у тым жа судзе. Пасля ён пайшоў на павышэнне і заняў пасаду земскага падсудка.

Сам Казімір Лышчынскі спачатку ўступіў у ордэн езуітаў, прайшоў тэалагічныя штудыі, але ўрэшце выйшаў з ордэна ў 1666 годзе і фактычна паўтарыў кар’ерны шлях бацькі: у 1680 годзе стаў суддзёй гродскага суда, а ў 1682-м быў абраны земскім падсудкам. 

Пакінуўшы ордэн езуітаў, Лышчынскі напісаў аб'ёмны трактат на 530 старонак, які назваў «Аб неіснаванні Бога», ад якога захавалася ўсяго пяць фрагментаў.

Казімір Лышчынскі

У 1688 годзе Казімір Лышчынскі па даносе берасцейскага стольніка быў арыштаваны і абвінавачаны ў атэізме. У яго доме былі знойдзены творы, у якіх адмаўлялася існаванне Бога. Суд прызнаў Лышчынскага вінаватым і пастанавіў вывесці яго з горада і спаліць на вогнішчы разам з яго творам у руках. Але пасля звароту двух біскупаў і самога абвінавачанага да караля, спаленне жыўцом было заменена на адсячэнне галавы. 

Прысуд быў прыведзены ў выкананне 30 сакавіка 1699 года: Лышчынскі сам спаліў свой рукапіс, пасля чаго яму адсеклі галаву, труп вывезлі за горад, дзе спалілі, а попел, змешчаны ў снарад, стрэлілі ў бок Турцыі.

Лышчынскія былі рыма-католікамі, і хоць дзіўна выглядае, што іх згадваюць у памянніку праваслаўнага Супрасльскага манастыра, але гэта натуральна тлумачыцца тым, што яны ахвяравалі сродкі не толькі на каталіцкія храмы, але і на праваслаўныя ды ўніяцкія святыні. У тастаменце бацькі, Гераніма Лышчынскага, згадваецца як мінімум дзесяць такіх ахвяраванняў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары19

  • бывае
    16.03.2025
    Žvir, гэта цемра ў кожным чалавеку
  • Žvir
    16.03.2025
    бывае, nie.
  • Але ён такі даказаў
    16.03.2025
    проста ўласнай смерцю даказаў, што бога не існуе, калі магчцма пакаранне за думкі - то значыцца ён меў рацыю...

Цяпер чытаюць

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава22

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

Магутны землятрус у М'янме. Паніка ў Бангкоку2

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі6

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік1

Пуцін прапанаваў увесці знешняе кіраванне ва Украіне для правядзення выбараў і паабяцаў дабіць УСУ20

У міліцыі расказалі, як знайшлі забойцу двух чалавек у Рагачоўскім раёне1

305 рублёў за цукарніцу, 456 за заварнік: цэны ў анлайн-краме Свята-Елісавецінскага манастыра шакуюць19

Аперацыя па пошуку салдатаў ЗША, што праваліліся ў балота ў Літве, доўжылася ўсю ноч2

Гэты маленькі звярок можа раскрыць сакрэт барацьбы са старэннем6

«Рыхтавацца да найгоршага»: Макрон заявіў, што ў Парыжы абмяркоўвалі планы падтрымкі Украіны без ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава22

Вылецела ў невядомым кірунку спікерка КР Анжаліка Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць