Пагалоўе свіней у Беларусі па выніках студзеня — лютага 2025 года склала 1 975 702 (за аналагічны перыяд 2024-га — 2 267 873; —12,9%), вынікае з праведзенага выданнем «Позірк» аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Толькі ў Магілёўскай вобласці зафіксаваная станоўчая дынаміка — 185 901 (165 442; +12,4%).
У астатніх рэгіёнах яна адмоўная: у Брэсцкай вобласці — 318 840 (368 259; —13,4%), Віцебскай — 381 134 (384 645; —0,9%), Гомельскай — 156 340 (228 896; —31,7%), Гродзенскай — 550 525 (579 711; —5%), Мінскай — 382 962 (540 920; —29,2%).
Праведзены «Позіркам» аналіз даных Белстата засведчыў, што за пяць гадоў колькасць асабістых падсобных гаспадарак грамадзян, якія стала жывуць у сельскай мясцовасці, знізілася на 4,7% — з 967,3 тысяч у пачатку 2020 года да 922,1 тысяч ц пачатку 2025-га.
Найлепшыя паказчыкі ў Мінскай вобласці: рост на 2% — з 271,6 тысяч да 277,1 тысяч.
Найгоршая дынаміка зафіксаваная ў Гродзенскай вобласці. Там падсобных гаспадарак на вёсцы стала менш на 10,4% (з 127,1 тысяч да 113,9 тысяч).
Каментары
уезжают на западподыхают от такой жизни в загоне.