Ёсць толькі 10 райцэнтраў, дзе насельніцтва вырасла нягледзячы ні на што. Лідар традыцыйны
Колькасць насельніцтва Беларусі працягвае зніжацца. За мінулы год — на 47 тысяч. Але ёсць гарады, у якіх сітуацыя лепшая, чым у цэлым па краіне.

Мы ўжо адзначалі, што насельніцтва вырасла ў Мінску і чатырох абласных цэнтрах (усіх, апроч Магілёва).
У Мінску стала на 3868 жыхароў больш, у Гродне — на 2603 чалавекі, у Брэсце — на 1591 чалавека, у Віцебску — на 532 чалавекі, у Гомелі — на 91 чалавека.
А што адбывалася ў меншых населеных пунктах? Мы налічылі роўна 10 райцэнтраў, якія прыраслі ў мінулым годзе:
№ | Раённы цэнтр | па стане на 1.1.2024 | па стане на 1.1.2025 | Прырост |
1 | Астравец | 15116 | 15265 | +149 |
2 | Жабінка | 14418 | 14497 | +79 |
3 | Глыбокае | 17746 | 17807 | +61 |
4 | Чэрвень | 10545 | 10595 | +50 |
5 | Столін | 13785 | 14034 | +49 |
6 | Смалявічы | 22679 | 23721 | +42 |
7 | Ашмяны | 16787 | 16804 | +17 |
8 | Нароўля | 8371 | 8388 | +17 |
9 | Дуброўна | 6929 | 6945 | +16 |
10 | Брагін | 4570 | 4579 | +9 |
Лідар захоўваецца той самы — насельніцтва Астраўца няспынна павялічваецца з моманту, калі пачалося будаўніцтва АЭС. З 2008 года насельніцтва Астраўца вырасла з 9 тысяч да 15 тысяч чалавек, а сам населены пункт атрымаў статус горада.
Апроч таго, згадаем тры гарады, якія не з’яўляюцца цэнтрамі раёнаў, але таксама прыраслі за 2024 год.
1 | Фаніпаль | 18252 | 18684 | +432 |
2 | Высокае | 4913 | 4941 | +28 |
3 | Тураў | 2752 | 2761 | +9 |
Каментары
330 км ад Масквы.
Рэкамендацыя МАГАТЭ, пасля аварыі на Фукусіме - 100 км ад буйных населеных пунктаў.
Усім, хто ў стане чытаць, раю выпускі журнала "ВАНТ" (Вопросы Атомной Науки и Техники) Курчатаўскага інстытута. Мадэляванне аварыйнай сітуацыі на рэактары РБМК і шмат іншага датычна рэактараў ВВЭР, менавіта Калінінскай АЭС.
Праект АЭС 2006 меў спрашчэнне - па адной градзірні на рэактарны блок. У 2011-м Андрэем Ажароўскім была апісана сітуацыя з выхадам цыркуляцыйных насосаў на Калінінскай АЭС. Схаваць нельга - градзірня бачная за многія кіламетры, і калі з яе раптам перастаў валіць пар, то як гэта можна было схаваць ад жыхароў г. Удомля?
Жыхары патурбавалі эколагаў, эколагі маўклівы сайт Калінінскай АЭС, так і даведаліся пра праблему з імпартнымі камплектуючымі для цыркуляцыйных насосаў.
Калі градзірань дзьве на блок, ёсць магчымасць манеўра з магутнасццю рэактара. А калі адна, то застаецца (у выпадку адказа цыркуляцыйных насосаў), толькі халодны астаноў рэактара. Так пісаў Андрэй Ажароўскі.