Даносчыца Вольга Бондарава, якая пакараная 13 суткамі арышту, знаходзіцца на Акрэсціна. Пра гэта паведаміў яе муж Аляксандр блогеру Андрэю Павуку, калі той патэлефанаваў мужчыне пад выглядам аднадумца кабеты, піша «Белсат».

Адвакат Вольгі Бондаравай сказаў, што яе пакаралі па «экстрэмісцкім» артыкуле, расказвае Аляксандр.
«Нешта перапосціла ці што. Хутчэй за ўсё гэта было спланавана. Трэба было пасадзіць яе адмыслова, яны [сілавікі] лавілі яе, кантралявалі», — кажа Аляксандр. Ён лічыць, што хутчэй за ўсё Вольгу Бондараву падставілі.
«А што зробіш, калі ўсё зафіксавана — распаўсюд экстрэмісцкіх каналаў», — дадае ён.
Пісаць скаргі, па ягоных словах, бессэнсоўна, бо «ўсіх шчэмяць».
«З Брэста вось хлопца трэці раз закрывалі. Таксама патрыёт нейкі — яна расказвала», — працягвае Аляксандр.
Ён лічыць, што хтосьці «зверху» баіцца страціць сваё месца і ліквідуе канкурэнтаў, таму справа не толькі ў скаргах Бондаравай на нявестку Аляксандра Лукашэнкі Ганну Сялук. Муж Бондаравай згадвае і сварку з кімсьці па перапісцы.
«Яна ж на выбары падавала [у Мінскі гарадскі савет дэпутатаў]. Ой, столькі лайна высыпалася, — кажа Аляксандр. — Ды не толькі праз Сялук. Там шмат чаго».
Ён перакананы, што пасля сутак паводзіны яго жонкі не зменяцца, «бо ў яе ёсць стрыжань». Цяпер Вольга Бондарава ў ізалятары на Акрэсціна, настрой баявы, адзначае Аляксандр.
Вольгу Бондараву пасадзілі на 13 сутак
Прыхільнікі Бондаравай святкуюць перамогу над каналам «ДСП» на 120 падпісчыкаў
Бондарава дамаглася адмены купальскага фестывалю ў Дудутках
Пасля нападак праўладных актывістаў у Мінску закрылі выставу «Беларускі бестыярый»
«Сілавікам рэспект. Сялусе ганьба». Бондарава прыдумала мянушку для нявесткі Лукашэнкі
Каментары
з чым не згодны спадарства? што за непадабайкі ? ці гэта усё з Масквы ?
холодна кровать...
Волю тётке Оле!
Ведь #онажемать!
Пионэр и школьник
мыслию движЫм:
только тётка Оля
могёт шатать режим.
Выйдет на свободу
и спасёт всех нас,
рядом с Карпенковым
на штурм ведя спецназ.
Полетят сялухи
из дворцов к чертям.
Верните тётку Олю
мужу и дитям!
[Зрэдагавана]