Усяго патроху

Стрымінгавыя гіганты робяць стаўку на YouTube-зорак

Вялікія стрымінгавыя сэрвісы, як Netflix, Amazon Prime Video і Peacock, актыўна прыцягваюць папулярных YouTube-крэатараў для стварэння новых шоу.

Beast Games
Шоу Beast Games выйшла на Amazon Prime Video ў снежні 2024 года. Фота: Wikimedia Commons

Як піша The Wall Street Journal, стваральнікі кантэнту на YouTube пачынаюць займаць сваё месца ў Галівудзе. Вялікія стрымінгавыя платформы, такія як Netflix, Amazon Prime Video і Peacock, імкнуцца супрацоўнічаць з інтэрнэт-зоркамі, ствараючы новыя шоу і спін-офы.

Папулярныя крэатары ператварылі свой кантэнт у шматузроўневыя бізнэс-імперыі, зарабляючы на рэкламе, спонсарскіх кантрактах, жывых выступах і продажы тавараў. Гэта робіць іх асабліва каштоўнымі для стрымінгавых платформаў, якіх прыцягвае глабальная аўдыторыя, нізкія бюджэты і высокая якасць вытворчасці.

Паводле даных Nielsen, YouTube займае 11% усяго часу прагляду на падключаных тэлевізарах, што значна больш, чым 5,7% у 2021 годзе.

Галоўным штуршком да супрацоўніцтва стрымінгавых платформаў з папулярнымі стваральнікамі кантэнту на YouTube стаў поспех супрацоўніцтва Amazon Prime Video з адным з самых папулярных YouTube-крэатараў у свеце (373 мільёнаў падпісчыкаў на YouTube) MrBeast (Jimmy Donaldson, Джымі Дональдсан).

Фармат Beast Games нагадвае сумесь «Гульні ў кальмара» і класічных рэаліці-шоу, дзе ўдзельнікі змагаюцца за вялікія грашовыя прызы. У першым сезоне ўзялі ўдзел 456 гульцоў, якія змагаліся за галоўны прыз $5 мільёнаў — адзін з найбуйнейшых у гісторыі падобных праектаў.

Шоу стала хітом і прынесла Amazon больш за $100 мільёнаў прыбытку. За першыя чатыры тыдні пасля прэм’еры амаль кожны чацвёрты глядач Prime Video паглядзеў хоць бы адну серыю, а 60% гледачоў даглядзелі мінімум тры эпізоды.

Цяпер Amazon вядзе перамовы адносна 2-га і 3-га сезонаў, за кожны з якіх блогер патрабуе больш за $150 мільёнаў.

Тым часам Netflix таксама актыўна працуе з YouTube-зоркамі. У студзені платформа выпусціла шоу з Рэйчэл Акурса (Rachel Accurso), вядомай як Ms. Rachel, папулярнай стваральніцай дзіцячага кантэнту. Шоу стабільна знаходзіцца ў топ-10 самых папулярных праектаў Netflix у ЗША.

Peacock, які належыць Comcast, плануе запусціць чатыры камедыйныя шоу з аўтарамі YouTube, а Disney шукае сямейны кантэнт ад блогераў.

У пошуках новых стваральнікаў кантэнту Amazon набыў долю ў Spotter — стартапе, які дапамагае блогерам фінансаваць іх праекты. У студзені кіраўнік Amazon Studios Vernon Sanders (Вернан Сандэрс) выступіў на саміце Spotter, заявіўшы, што стваральнікі кантэнту павінны прапаноўваць не тое, што, на іх думку, хочуць стрымінгі, а тое, што сапраўды цікава іх аўдыторыі.

Amazon асабліва прывабны для YouTube-крэатараў, бо дазваляе ім прасоўваць свае тавары ў шоу, што адпавядае яго асноўнай бізнэс-мадэлі e-commerce. Гэта стварае цяжкасці ў перамовах з Netflix, які звычайна не дазваляе рэкламу тавараў у шоу.

Некаторыя ютуберы таксама асцерагаюцца, што стрымінгавыя платформы будуць кантраляваць іх кантэнт і змяняць яго на сваю карысць.

Як бы там ні было, апошнія падзеі паказваюць, што YouTube-зоркі, якіх раней Галівуд лічыў другаснымі, цяпер становяцца галоўнымі фігурамі ў індустрыі забаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць

Усе навіны →
Усе навіны

Прадукцыю «Беларуськалія» перайменавалі і прадаюць ЕС у абыход санкцый3

ІТ-група на 1000 чалавек у Мінску, што прывозіла Тыля Швайгера, сышла ў прастой і закрыла доступ у офіс8

У Літве на мяжы з Беларуссю пасля вучэнняў зніклі чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў4

Б'янка распавяла, што зменшыла грудзі і зрабіла падцяжку твару9

«Робяць дарослы голас, хлусяць пра маму». Навошта мінскім школьнікам масава спатрэбіліся шчанюкі?2

Як Украіне ўдалося знішчыць чатыры верталёты ў Белгарадскай вобласці4

«Мне ўжо кепска». Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у раёне1

Анархісту Мікіту Емяльянаву, асуджанаму на 6 гадоў калоніі, дадалі яшчэ адзін год

Парламент Арменіі ўхваліў законапраект аб пачатку працэсу далучэння краіны да ЕС2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць