Навошта ён гэта зрабіў, невядома. Пра здарэнне паведаміў Камітэт судмедэкспертыз.

Машына з плямамі крыві. Фота: sudexpert.gov.by
У Кастрычніцкі РАУС паведамілі пра мужчыну, які ў крыві гуляў па гораду з нажом. Калі яго спыталі, ён змог толькі сказаць, што параніў сябе сам. Што ён зрабіў, мінчук не памятаў.
Паведамляецца, што мужчыну 1989 года нараджэння затрымалі і распачалі супраць яго справу аб хуліганстве (арт. 339 КК).
Ад жыхароў бліжэйшых дамоў паступілі паведамленні аб пашкоджаннях і крыві на машынах. Эксперты пацвердзілі, што след рукі на аўто супадае з рукой затрыманага мінчука.

Машына з плямамі крыві. Фота: sudexpert.gov.by
Каментары