У Мінску завершаць стварэнне экасцежкі ўздоўж Свіслачы. Да трох участкаў, якія ўжо існуюць, дададуць чацвёрты, апошні. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведаміў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Аляксандр Мацэвіч.

Паводле слоў чыноўніка, экасцежку плануецца падоўжыць побач з РНПЦ «Маці і дзіця», пасля чаго яе агульная працягласць складзе тры кіламетры.
«Зразумела, прывядзем да ладу і ўжо дзейныя ўчасткі: дзесьці падправім, дадамо малыя архітэктурныя формы, статуі. Адзначу, што работнікі «Мінскзелянбуда» даведаліся цікавыя гістарычныя факты, якія тычацца гэтых месцаў. Мы ўлічым іх пры правядзенні работ, каб зрабіць экасцежку па-сапраўднаму цікавай», — заявіў Аляксандр Мацэвіч.
Каментары