Здарэнні

У 11-гадовага хлопчыка ў руках выбухнула самаробная прылада

У Мінскім раёне ў вёсцы Багушова 23 сакавіка «эксперымент» з самаробнай выбуховай прыладай скончыўся для 11-гадовага хлопчыка з Мазыра цяжкімі траўмамі і тэрміновай шпіталізацыяй, паведамляе СК.

Раніцай у нядзелю двое школьнікаў — адзін з іх мясцовы, другі прыехаў на лецішча разам з бацькамі са сталіцы — знайшлі ў старым хляве металічную трубку і вырашылі правесці «эксперымент».

Дзеці запоўнілі прадмет рыбалоўнымі грузікамі і серкай ад запалак, пасля чаго паспрабавалі падпаліць самаробную «зброю».

Вынік дзіцячай забавы — выбух прылады прама ў руцэ аднаго з падлеткаў, які атрымаў сур’ёзныя траўмы. Хлопчыка тэрмінова шпіталізавалі. На шчасце, другі падлетак не пацярпеў.

 Устаноўлена, што абодва школьнікі — з добрых сем’яў і раней у поле зроку праваахоўнікаў не траплялі.

Падрабязнасці здарэння высвятляюцца. Медыкі змагаюцца за здароўе хлопчыка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады46

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Усе навіны →
Усе навіны

«Цяпер я на ўколах і антыбіётыках». Апошняе паведамленне ад Анжалікі Мельнікавай было пра цяжкую хваробу12

Менеджарка «Кока-колы», якая пайшла ў палітыку. Што вядома пра зніклую спікерку КР Анжаліку Мельнікаву12

Пасля пачатку перамоў аб перамір'і расійская армія праводзіць рэкордную колькасць «мясных штурмаў»4

Дзярждэп ЗША афіцыйна паведаміў Кангрэсу пра роспуск USAID12

Анжаліка Мельнікава сама пакінула тэрыторыю Польшчы на самалёце12

Беларуска, якая расказвае пра народ нгаі таху. Хто яна — пераможца World Press Photo Таццяна Чыпсанава?3

Спікерка КР Анжаліка Мельнікава таемна вылецела ў Лондан — і прапала50

Памёр музыка Сяргей Кныш3

У Беларусі хочуць вярнуць адказнасць за нецэнзурную лаянку22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады46

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць