26-гадовы жыхар Гродна павінен быў прыйсці ў ваенкамат 5 мая 2023 года, але з'ехаў у Літву.
Пазней яго затрымалі ў Расіі і выдалі Беларусі. Супраць хлопца распачалі крымінальную справу аб ухіленні ад войска. Гродзенскі суд прыгаварыў яго да 1,5 год хіміі.
У студзені ў Гродна асудзілі яшчэ аднаго хлопца, які спрабаваў пазбегнуць службы. Той таксама не прыйшоў па позве ў ваенкамат і з'ехаў за мяжу. Але потым вярнуўся — яго затрымалі і прыгаварылі да 1,5 год хіміі. Пасля адбыцця пакарання яму давядзецца адслужыць у войску.
Агулам восенню 2024 года ў Гродне на прызыў не з’явіліся 26 чалавек.
Каментары