Цырымонію інаўгурацыі правёў Аляксандр Лукашэнка сёння ў Палацы Незалежнасці. Пасля таемнай інаўгурацыі 2020 года гэтая павінна была ўразіць размахам.

У адрозненні ад мінулых гадоў, гэтым разам нават бюджэтнікаў у працоўны час сагналі на праспекты Незалежнасці і Пераможцаў, каб яны віталі картэж Лукашэнкі.
Але ў часе прамовы Лукашэнкі ўвагу тэлегледачоў прыцягвалі плямы на яго пінжаку.

Ці Лукашэнка чамусьці апрануў на інаўгурацыю брудны пінжак, ці запэцкаў яго па дарозе, невядома.
UPD. Прапаганда патлумачыла, што прыехаў Лукашэнка ў чыстым пінжаку. Але калі ўзяў у рукі кветкі, то запэцкаўся пылком.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары