Парламент Арменіі ўхваліў законапраект аб пачатку працэсу далучэння краіны да ЕС
На пасяджэнні 26 сакавіка ў другім і канчатковым чытанні быў абмеркаваны праект закона «Аб пачатку працэсу далучэння Рэспублікі Арменія да Еўрапейскага саюза».

Яго прадставіў прадстаўнік партыі «Рэспубліка» Артак Зейналян. Ініцыятарам законапраекта выступіла грамадзянская ініцыятыва «Платформа дэмакратычных сіл», якой за два месяцы ўдалося сабраць 60 тысяч подпісаў пры неабходных па законе 50 тысячах. 9 студзеня 2024 года законапраект быў ухвалены ўрадам Арменіі, паведамляе news.am.
На думку парламенцкай апазіцыі, у прыватнасці фракцыі апазіцыйнага блока «Арменія», гэты законапраект — не што іншае, як «здзек». «60 тысяч подпісаў яны вырашылі падаць як волю ўсяго народа Арменіі. У выніку пытанне дайшло да другога чытання, і раптам Урад вырашыў, што гэта не волевыяўленне ўсяго народа. Яны вырашылі гэтую частку абгрунтавання прыбраць», — заявіў з парламенцкай трыбуны дэпутат ад блока «Арменія» Гегам Манукян.
Сутнасць канфлікту ў тым, што з прэамбулы законапраекта «Аб пачатку працэсу далучэння Рэспублікі Арменія да Еўрапейскага саюза» была выключаная фармулёўка «выказваючы адзіную волю народа Арменіі».
Каментары