Стала вядома, што ў пакетах з лукашэнкаўскай сімволікай, якія даюць украінскім палонным перад абменам
Расія і Украіна праводзяць абмены ваеннапалоннымі на тэрыторыі Беларусі. Украінцы вяртаюцца на радзіму з пакетамі з беларускай дзяржсімволікай. Таямніцу гэтых пакетаў раскрылі ўкраінскія журналісты па просьбе «Флагштока».

Абаронца Чарнобыльскай АЭС Дзмітрый Кігім, які правёў у расійскім палоне амаль тры гады, расказаў, што ў пакетах самыя простыя рэчы.
Звычайна там ляжаць грэчка, тушонка, печыва і вада.
Упершыню пакеты з лукашэнкаўскай сімволікай у руках украінскіх палонных заўважылі ў верасні 2024 года падчас абмену на адным з пераходаў на мяжы Беларусі і Украіны. Беларуская прапагандысты потым патлумачылі, што ў пакетах ляжыць сухпаёк.
Пры гэтым у расійскіх вайскоўцаў, якія трапілі на відэа па дарозе ад беларускай мяжы да Гомеля, такіх пакетаў не было.
Каментары