Беларус за 120 рублёў набыў дзіцячы садок і хоча зрабіць з яго салон прыгажосці
Закінуты вясковы дзіцячы садок Мікалай заўважыў на аўкцыёне, расказвае Onliner.

Знаходзіцца будынак у вёсцы Аранчыцы Пружанскага раёна. 36-гадовы прадпрымальнік Мікалай раней сам наведваў гэты дзіцячы садок.
Цяпер з новай маёмасці беларус хоча зрабіць прастору, якая магла б прыцягваць да сябе вясковую моладзь: каб за паслугамі прыгажосці і забавамі не трэба ехаць у Пружаны ці Брэст.
«Частку памяшканняў я планую здаваць у арэнду пад цырульню і манікюрных кабінет, а на пакінутых «квадратах» хачу арганізаваць пакой адпачынку і лазневы комплекс або саляны пакой. Паблізу ёсць задумкі зрабіць тэрасу з басейнам», — расказаў Мікалай журналістам.

Пакупка ў 320 квадратных метраў тэрыторыі з трыма будынкамі абышлася прадпрымальніку ў 120 рублёў. Аднак былы дзіцячы садок патрабуе дадатковых грошай на рамонт.
Фінальнай сумы, якую Мікалай плануе закласці на рэнавацыю, няма. Банкі ў крэдыце для такой справы адмовілі. Энтузіяст укладвае грошы са свайго бізнесу па чыстцы дываноў, які распачаў у 2018 годзе.
Каментары