Грамадства99

ІТ-група на 1000 чалавек у Мінску, што прывозіла Тыля Швайгера, пайшла ў прастой і закрыла доступ у офіс

ІТ-група Blockchain Sports Ecosystem, якая ўжо 2—3 месяцы не выплачвае супрацоўнікам зарплату, з 25 сакавіка пайшла ў вымушаны прастой. Пакуль на месяц. Пра гэта кампанія паведаміла супрацоўнікам у лісце, піша Devby.io.

Увядзенне прастою для ўсіх супрацоўнікаў кампанія назвала няпростым, але неабходным рашэннем.

«Мы вымушаны ўвесці прастой у сувязі з неабходнасцю стабілізацыі сітуацыі па арэндзе памяшканняў і фінансавых пытаннях, уключаючы хуткую выплату запазычанасці па заробках», — адзначаецца ў лісце.

Да канца гэтага тыдня ўсе супрацоўнікі ІТ-групы павінны прыйсці ў офіс, каб падпісаць неабходныя дакументы. На час прастою супрацоўнікам будуць выплачваць 2/3 акладу.

Кампанія спадзяецца, што прастой працягнецца каля месяца.

«Але мы прыкладаем усе намаганні, каб як мага хутчэй вырашыць сітуацыю і аднавіць працу ў поўным аб’ёме. Каманда кіраўнікоў знаходзіцца ў Бялградзе. Мы актыўна працягваем перамовы з нашымі інвестарамі і маем надзею, што ў бліжэйшы час зможам вярнуцца да вас з пазітыўнымі навінамі», — паведаміла кампанія ў лісце.

Па словах аднаго з супрацоўнікаў ІТ-групы, Blockchain Sports Ecosystem увяла прастой, каб запазычанасць па заробку перад супрацоўнікамі не расла так хутка. Але нават агучаную ў лісце частку зарплаты кампанія не будзе выплачваць у перыяд прастою.

— Мне выплачвалі аклад і прэмію. 2/3 акладу, пра якія гаворыцца ў лісце, — гэта мінус 60% усяго заробку ў маім выпадку. Але кампанія не плаціць зарплату ўжо тры месяцы, таму і 2/3 акладу таксама ніхто не будзе выплачваць. Няма грошай, — патлумачыў супрацоўнік.

Ён сцвярджае, што зараз з усёй групы кампаній працягваюць працаваць толькі спецыялісты, канкрэтна звязаныя з пошукам інвестараў. Усім астатнім нават закрылі доступ у офіс.

— У свой офіс (у мінскім БЦ «Футурыс») мы не трапілі, сістэма FACE ID адключаная. Частка паверхаў працуе, частка не. Адкрылі толькі доступ на некаторыя паверхі, каб забраць рэчы. І быў адкрыты паверх, дзе знаходзіцца аддзел кадраў.

На дадзены момант частка супрацоўнікаў шукае новую працу, хтосьці ўжо напісаў заяву на звальненне, а некаторыя маюць паралельныя праекты і пакуль не плануюць сыходзіць.

— Некаторыя вераць, што такая буйная кампанія не можа разваліцца. Але надзеі ўсё менш. Цікава, што ў красавіку адбудзецца чэмпіянат па дрыфце, і Blockchain Sports Ecosystem выступае там як партнёр. Узнікае пытанне: як гэта ўсё фінансуецца?

Кантэкст

ІТ-група Blockchain Sports Ecosystem аб’ядноўвае некалькі каманд/кампаній/юрасоб, у тым ліку рэзідэнта ПВТ X-Labs Inc. У Беларусі яна вядомая каля паўтара года.

Штат налічвае як мінімум некалькі соцень чалавек. Супрацоўнікі называлі лічбы ад 800 да 1000 чалавек, а з улікам расійскага офіса — нават больш; на старонцы Blockchain Sports у LinkedIn пазначаны дыяпазон ад 1 тысячы да 5 тысяч чалавек.

Судзячы па сайце, ІТ-група мае штаб-кватэру ў Дубаі і тры асноўныя дамены — мотаспорт, дрыфт, футбол. У лістападзе 2024 года яна прывозіла ў Беларусь акцёра Ціля Швайгера.

З пачатку гэтага года ў Blockchain Sports Ecosystem узніклі праблемы з выплатай зарплат. Па словах супрацоўнікаў, гэта звязана з сыходам асноўнага інвестара. З-за адсутнасці грошай людзей нават не могуць звольніць: іх няма чым разлічыць.

Каментары9

  • даведка
    26.03.2025
    Они же привозили звёзд мирового футбола на пенсии и сняли первый белмульт ИИ.
  • Свядомыя хатаскрайнікі
    26.03.2025
    Пра такіх ня чулі. Ведаем толькі Насту Базар і Франака Вячорку. Больш нікога нам ня трэба.
  • мінчук
    26.03.2025
    А як там махляр, што альтернатыву Hyperloop ля базы АМАПа у Мар'інай Горцы будаваў?

Цяпер чытаюць

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск прадаў X. Але сам сабе10

Сёння ў Беларусі можна будзе назіраць частковае сонечнае зацьменне3

Латушка: Былы муж Мельнікавай выехаў у Беларусь9

Латушка: Ёсць абмежаванні следства. Але Мельнікаву актыўна шукаюць3

Ва Украіне распачалі крымінальную справу праз траўмаваную ў Дубаі 20-гадовую Марыю Кавальчук

Сёння ноччу Еўропа і Украіна пяройдуць на летні час. Ці трэба пераводзіць стрэлкі беларусам?8

МУС Польшчы: Анжаліка Мельнікава знаходзіцца за межамі Польшчы ўжо некалькі тыдняў2

На пажары ў Асіповіцкім раёне загінула 90-гадовая пара

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць