Для тых, хто паступае ў Ліцэй БДУ, уводзяць папярэднюю рэгістрацыю на сайце
Папярэднюю рэгістрацыю ў асабістым кабінеце абітурыента на афіцыйным сайце Ліцэя імя Ф. Э. Дзяржынскага БДУ вырашана ўвесці дзеля стварэння камфортных умоў для паступаючых, паведамляюць Мінск-навіны.

У ведамстве ўдакладнілі, што абітурыенты, якія не маюць тэхнічнай магчымасці прайсці такую рэгістрацыю з асабістага камп’ютара, змогуць зрабіць гэта ва ўстанове адукацыі, у якой навучаюцца на момант рэгістрацыі.
Як адзначылі ў міністэрстве, гэты ліцэй — вядучая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, конкурс сюды ў сярэднім складае ад 8 да 12 чалавек на месца. Навацыя, прадугледжаная пастановай Міністэрства адукацыі, дазволіць забяспечыць якасную арганізацыю прыёмнай кампаніі, у прыватнасці — размеркаваць патокі абітурыентаў, даўшы ім магчымасць удзелу ў конкурсе па двух профілях.
У ліцэі патлумачылі, што зарэгістравацца ў асабістым кабінеце на сайце ўстановы неабходна перад падачай дакументаў. Доступ да інфармацыйнага рэсурсу будзе адкрыты з 1 па 15 красавіка. У заяве можна будзе пазначыць два профілі (з удакладненнем прыярытэтнага), пры ўмове, што адзін з уступных экзаменаў з'яўляецца агульным для абодвух выбраных напрамкаў.
Арыгіналы дакументаў, уключаючы заяву, пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі, медыцынскую даведку і пацвярджэнне наяўнасці ільгот неабходна прынесці з 12 па 15 чэрвеня ў прыёмную камісію Ліцэя імя Дзяржынскага БДУ (вул. Ульянаўская, 8). Уступныя экзамены пройдуць з 16 чэрвеня па 5 ліпеня.
Пераможцы заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды, а таксама ўладальнікі рэкамендацыі назіральнага савета Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка паступаюць у ліцэй без экзаменаў.
-
Былы палітвязень Віктар Лосік распавёў пра сваё вызваленне і пераезд з сям'ёй у Польшчу
-
«Мы перамаглі». Хлопчыку з Магілёва ўвялі самы дарагі прэпарат ад смяротнага захворвання
-
Што за Італа-албанская каталіцкая царква, да якой належыць новы нунцый? І як гэта можа паспрыяць аднаўленню ўніяцтва ў Беларусі
Каментары