Усяго патроху2020

Аляксандр Івулін завёў мілага сабаку. Пра такую пароду вы, магчыма, не чулі

«Сабакі — новыя дзеці для пакалення міленіялаў».

Аляксандр Івулін разам са сваім гадаванцам. Скрын відэа: a_ivulin / Instagram

Блогер Аляксандр Івулін завёў сабаку. У падкасце «Нешта будзе» ён расказаў болей пра свайго новага сябра.

Дзяўчына Сашы Вераніка даўно марыла пра сабаку і хацела ўзяць пароду какапу (невялікая парода, выведзеная шляхам скрыжавання кокер-спаніэля і пудзеля). Паказвала яму шмат тыктокаў з гэтым сабакам. І ў нейкі момант сам Івулін сказаў: давай купім.

Перш чым браць гадаванца, яны пайшлі на семінар «Мой першы сабака», пасля пракансультаваліся з кінолагам.

Шмат хто раіў узяць жывёлу з прытулку. Але, як тлумачыць блогер, у Польшчы, дзе ён цяпер жыве, вельмі складана гэта рэалізаваць: «У цябе павінна быць супер шмат даведак, даходы, легалізацыя». Да таго ж Івулін хацеў выгадаваць сваю «бубінку» з маленства.

Яны загадзя выбралі заводчыка і чакалі, калі народзяцца шчанюкі.

«Як толькі ён нарадзіўся, нам усё даслалі. (…) Мы забіраем сабаку. Вераніка як класны менеджар ідзе вырашаць пытанні па аплаце. А ён такі глядзіць на мяне і бяжыць да мяне. (…) Проста пачынае лізацца. І ўсю дарогу пакуль мы ехалі ў Варшаву, ён спаў у мяне на руках», — згадвае Івулін, як праслязіўся.

«Я ў свайго сабаку ўлюбіўся ў першыя ж хвіліны. (…) Ён у нас тыдзень, трохі больш, і ён яшчэ не навучыўся спаць нармальна. Прачынаецца ноччу пару разоў, вые, скуліць. І вось высветлілася, у яго там інфекцыя нейкая ў вушку. Цяпер будзем яго лячыць», — дзеліцца сваімі клопатамі блогер.

За сабаку разам з пашпартам на яго Саша аддаў суму каля 3400 беларускіх рублёў.

Івулін расказаў, што ў іх было некалькі варыянтаў мянушкі для сабакі. «Ярык і Брацік у мяне на стале ляжалі. Але сказалі, што не. І яшчэ Грызі — [футбаліст] Грызман мне вельмі падабаецца. Але таксама забаранілі».

У выніку спыніліся на мянушцы Падынгтан:

«Падынгтан, таму што ён рэальна падобны да медзведзяня Падынгтана. А гэта мой любімы персанаж з мультфільмаў. І ён проста такі ж… Ён такі трошкі медзведзяня. Ён таксама трапіў у добрыя рукі. Я таксама згодзен з тым, што спачатку Падынгтан-медзведзяня някепска беса*біў. І мой прыкладна такі ж. Ён яшчэ пазнае свет, а потым ён усіх пераможа і будзе самым крутым сабакам-мядзведзем на свеце».

Блогер сцвярджае, што сабакая любіць яго болей: «Я яго закалыхваю. Ён да мне на рукі ідзе, калі трэба супакоіць. Я яго супакойваю. То-бок я бацька нумар адзін. Ён мяне больш любіць».

Івулін дадае, што яго сабаку тры месяцы і ён важыць амаль чатыры кілаграмы. «Мне здаецца, мы яго раскармілі».

«Сабакі — новыя дзеці для пакалення міленіялаў, — разважае ён. — Мне здаецца, што ў цяперашнім звар'яцелым, незразумелым свеце браць адказнасць за дзяцей (…) гэта вельмі-вельмі-вельмі не таннае задавальненне. То трэба браць адказнасць пакуль толькі за сабаку».

Каментары20

  • Человек
    19.03.2025
    Нива, ты конечно пытаешься полодиться сама и аудиторию молодить, но иногда не сильно получается) кому какое дело до пса ивулина? Ну вот какой это медиаповод? Заканчивай. Пиши про концерты Памидорава лучше.
  • Будзем дабрэйшымі
    19.03.2025
    У цывілізаваным свеце з прытулкаў сабак бяруць. Развядзенне на продаж - здзек з жывёлаў, якіх прымушаюць бясконца нараджаць.
  • Бушмар
    19.03.2025
    Ня трэба сабаку браць на рукі.

Цяпер чытаюць

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць

Усе навіны →
Усе навіны

Прадукцыю «Беларуськалія» перайменавалі і прадаюць ЕС у абыход санкцый3

ІТ-група на 1000 чалавек у Мінску, што прывозіла Тыля Швайгера, сышла ў прастой і закрыла доступ у офіс8

У Літве на мяжы з Беларуссю пасля вучэнняў зніклі чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў4

Б'янка распавяла, што зменшыла грудзі і зрабіла падцяжку твару9

«Робяць дарослы голас, хлусяць пра маму». Навошта мінскім школьнікам масава спатрэбіліся шчанюкі?2

Як Украіне ўдалося знішчыць чатыры верталёты ў Белгарадскай вобласці4

«Мне ўжо кепска». Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у раёне1

Анархісту Мікіту Емяльянаву, асуджанаму на 6 гадоў калоніі, дадалі яшчэ адзін год

Парламент Арменіі ўхваліў законапраект аб пачатку працэсу далучэння краіны да ЕС2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць