Усяго патроху

Блогер зварыў кляновы сіроп па-беларуску і падзяліўся рэцэптам

На нашым сцягу няма кляновага ліста, ды і бліны мы часцей за ўсё ямо з варэннем або згушчонкай. Клёны, тым не менш, у Беларусі ёсць, а значыць, і той самы сіроп зварыць з іх соку можна. На сваім вопыце гэта даказаў Сяргей. Кляновы сок ён здабывае з самага дзяцінства, ужо 25 гадоў, а вось сіроп варыць пачаў нядаўна. Атрымалася смачна з першага разу, піша «Анлайнер».

«Збіраць кляновы сок мяне яшчэ ў дзяцінстве навучыла бабуля. Ён вельмі адрозніваецца ад бярозавага па смаку — значна саладзейшы з-за прыродных сахарозаў у клёне.

Каб зрабіць адзін літр сіропу, спатрэбіцца 45 літраў соку. Нічога дадаваць не трэба: проста выпарваюць лішнюю ваду да патрэбнай кансістэнцыі.

Смак атрымліваецца карамельны-прыемны і натуральны.

Важна яшчэ не перакіпяціць: аднойчы ў мяне сіроп пачаў цукрыцца, як мёд: гэта ўжо перабор».

З канадскіх клёнаў, як кажа Сяргей, сіроп атрымліваецца гусцейшы. Але чыста па смаку беларускі ім нічым не саступае.

Мужчына варыць сіроп для сябе. Пра магчымасць зрабіць з гэтага маленькі бізнэс задумваўся, але зразумеў, што гэта практычна нерэальна.

«Патрэбныя вельмі вялікія аб'ёмы. Як гэта адбываецца ў Канадзе: бяруць кляновы гай і злучаюць дрэвы павуціннем з трубак, адкуль ужо сок трапляе ў шматтонныя сховішчы і пасля кіпяціцца. У такіх аб'ёмах гэта можа стаць бізнэсам. На аматарскім узроўні гэта даволі працаёмкі і доўгі працэс».

Таксама не варта забываць, што для збірання кляновага соку патрабуецца спецыяльны дазвол. У Сяргея такі ёсць. Мужчына кажа, што атрымаць яго не так ужо і складана, але ёсць нюансы:

«Рэч у тым, што пасля атрымання дазволу чалавеку часцей за ўсё выдаюць участак з клёнамі, які і так хутка будзе высечаны для будаўніцтва дарогі і лесанарыхтоўкі. І ніхто не можа ведаць, дзе менавіта будзе размешчаны гэты ўчастак: камусьці ў выніку проста нязручна рэгулярна ездзіць за ўмоўны МКАД і займацца там збіраннем соку. Мне пашанцавала: я збіраю сок з клёнаў у маёй вёсцы-з тых жа, што былі ў дзяцінстве».

Каментары

Цяпер чытаюць

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць

Усе навіны →
Усе навіны

Прадукцыю «Беларуськалія» перайменавалі і прадаюць ЕС у абыход санкцый3

ІТ-група на 1000 чалавек у Мінску, што прывозіла Тыля Швайгера, сышла ў прастой і закрыла доступ у офіс8

У Літве на мяжы з Беларуссю пасля вучэнняў зніклі чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў4

Б'янка распавяла, што зменшыла грудзі і зрабіла падцяжку твару9

«Робяць дарослы голас, хлусяць пра маму». Навошта мінскім школьнікам масава спатрэбіліся шчанюкі?2

Як Украіне ўдалося знішчыць чатыры верталёты ў Белгарадскай вобласці4

«Мне ўжо кепска». Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у раёне1

Анархісту Мікіту Емяльянаву, асуджанаму на 6 гадоў калоніі, дадалі яшчэ адзін год

Парламент Арменіі ўхваліў законапраект аб пачатку працэсу далучэння краіны да ЕС2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць