Аўто11

Ліміт выплат па еўрапратаколе вырас з 800 еўра да 6300 рублёў

Апублікаваны ўказ Лукашэнкі «Аб страхаванні». Як паведамілі ў Галоўным упраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС, дакумент уступае ў сілу 23 красавіка.

Згодна з ім павышаецца ліміт страхавой выплаты пры афармленні ДТЗ без выкліку ДАІ — да 150 базавых велічынь (прыблізна 6,3 тысячы рублёў). Цяперашні ліміт складае 800 еўра (на сёння 2700 рублёў), паведамляе прэс-служба МУС. 

Сярод пераваг афармлення ДТЗ шляхам самастойнага запаўнення Еўрапратакола — хуткасць і зручнасць, бо кіроўцам не трэба чакаць супрацоўнікаў ДАІ. Пры гэтым страхавальнік выплачвае пацярпеламу страхавое пакрыццё на падставе Еўрапратакола, а вінаваты не прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці.

Акрамя таго, указам прадугледжана выплата пацярпелым у выпадку прычынення шкоды жыццю або здароўю ў выніку ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл. Пры гэтым кампенсацыя шкоды маёмасці не прадугледжваецца.

Каментары1

  • Filipp
    22.03.2025
    Гэта файная навіна.

Цяпер чытаюць

Дарадца Трампа па нацбяспецы выпадкова дадаў журналіста ў сакрэтны чат у Signal. Раскрытыя механізмы прыняцця рашэнняў9

Дарадца Трампа па нацбяспецы выпадкова дадаў журналіста ў сакрэтны чат у Signal. Раскрытыя механізмы прыняцця рашэнняў

Усе навіны →
Усе навіны

У аўторак у цэнтры Мінска перакрыюць рух транспарту1

Як беларусы пад Мінскам на выходных гукалі вясну ФОТАРЭПАРТАЖ2

«Губляю 300 рублёў у месяц». Айцішнікі з заробкам у далярах наракаюць на падзенне курсу6

У Белгарадскай вобласці знішчаныя 4 расійскія верталёты — Сілы спецыяльных аперацый Украіны2

Шалупінне ад чырвонай цыбулі стала абаронным слоем для сонечных батарэй2

Беларус жыўцом згарэў у грузавіку ў Маскве

На польскай мяжы на выезд з Беларусі стаіць больш за 1000 аўтамабіляў

Гэта цяпер адна з топавых куцюр’е ў свеце. Яе сукенкі заварожваюць7

Юлія Чарняўская: Іншы раз яны проста такімі нараджаюцца16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дарадца Трампа па нацбяспецы выпадкова дадаў журналіста ў сакрэтны чат у Signal. Раскрытыя механізмы прыняцця рашэнняў9

Дарадца Трампа па нацбяспецы выпадкова дадаў журналіста ў сакрэтны чат у Signal. Раскрытыя механізмы прыняцця рашэнняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць