Аўто55

ДАІ Мінскай вобласці кажа, што ДАІ Гродзенскай вобласці запусціла фэйк пра тэхагляд

12 сакавіка ДАІ Гродзенскай вобласці ў інстаграме апублікавала гучную навіну пра тое, што цяпер любая камера на дарозе можа фіксаваць адсутнасць у машыны тэхагляду. Пасля гэтага на станцыях дыягностыкі выстраіліся чэргі з аўтаўладальнікаў. Аднак у выніку гэтыя даныя апынуліся фэйкам, даведаўся партал Slutsk Gorod.

Пасля таго, як ДАІ папужала новымі магчымасцямі відэакамер, беларусы выстраіліся ў чэргі на тэхагляд 

Спачатку выданне звярнулася па каментарый наконт гэтага да ДАІ Слуцка. Прадстаўнікі ведамства паведамілі: ім не даводзілі ніякай інфармацыі, што звычайныя камеры відэаназірання зараз фіксуюць ТА.

Сітуацыю канчаткова растлумачылі ў прэс-службе УДАІ Мінаблвыканкама.

Там адзначылі, што інфармацыя аб фіксацыі тэхагляду звычайнымі камерамі, якая патрапіла ў сеціва, з'явілася памылковай і затым без праверкі была распаўсюджаная многімі інтэрнэт-рэсурсамі. Па сутнасці, гэта аказалася фэйкам.

Такім чынам, звычайныя камеры відэаназірання і камеры рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі ў аўтаматычным рэжыме не могуць фіксаваць тое і іншыя парушэнне, заключае выданне.

Між тым, менавіта Гродзенская ДАІ распаўсюдзіла гэту інфармацыю. «Усе камеры кантролю хуткасці, а таксама камеры маніторынгу па ўсёй Беларусі зараз паралельна правяраюць дзяржтэхагляд аўтамабіля. Калі яго няма, робяць аўтаматычнае фота, а следам вам прыляціць «ліст шчасця» са штрафам», — гаварылася ў заяве Гродзенскай ДАІ.

Пасля таго, як ДАІ папужала новымі камерамі, беларусы выстраіліся ў чэргі на тэхагляд.

Каментары5

  • мясцовы2
    20.03.2025
    Краіна пост-праўды. Што абвесьцілі праўдай - тое і праўда.
  • Гном
    20.03.2025
    Як вядома, у сялавікоў прынята вывозіць жартаўнікоў у лес, біць палкамі, ламаць рэбры і хрыбетнік.
  • Баратар
    20.03.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Удава актывіста Максіма Чарняўскага расказала пра яго пакуты перад суіцыдам5

Удава актывіста Максіма Чарняўскага расказала пра яго пакуты перад суіцыдам

Усе навіны →
Усе навіны

Як звесці рызыку інфаркту да мінімуму?

Беларус надрукаваў на 3D-прынтары пісталет-кулямёт2

Азараў расказаў, чым будзе займацца яго дэтэктыўнае бюро «Рэкс»6

Чарговы скандал з адміністрацыяй Трампа: журналісты знайшлі ў інтэрнэце персанальныя даныя топ-чыноўнікаў4

«Мой заробак у Польшчы вырас у дзесяць разоў» — гінеколаг Ганна Каско49

Міністр абароны Літвы: Няма гарантыі, што вайскоўцы ЗША ў машыне — правяраюцца і іншыя версіі1

Каля новай станцыі метро хочуць знесці прыватны сектар і двухпавярхоўкі. Мінчан клічуць на абмеркаванне5

У Мінску з'явіліся электрасамакаты «Яндэкс Go»

Удзельніцам «Міс Беларусь» дазволілі мець татуіроўкі і пірсінг4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава актывіста Максіма Чарняўскага расказала пра яго пакуты перад суіцыдам5

Удава актывіста Максіма Чарняўскага расказала пра яго пакуты перад суіцыдам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць