Свет22

Кіраўніцу Гагаузіі арыштавалі ў аэрапорце Кішынёва пры спробе пакінуць краіну

Кіраўніца аўтаномнага рэгіёна Гагаузія ў складзе Малдовы Яўгенія Гуцул была затрыманая ў аўторак супрацоўнікамі антыкарупцыйнага ўпраўлення падчас спробы пакінуць краіну. Яе затрымалі на 72 гадзіны ў аэрапорце Кішынёва.

Гэтую інфармацыю пацвердзіла малдаўскай службе Радыё Свабода прэс-сакратар Нацыянальнага антыкарупцыйнага цэнтра Анджэла Старынскі. Паводле яе слоў, больш падрабязная інфармацыя будзе прадстаўлена ў сераду.

У Малдове супраць Гуцул распачаты дзве крымінальныя справы: адна — пра незаконнае фінансаванне яе палітычнай дзейнасці (у тым ліку пра ўвоз грошай з Расіі), другая — пра ўдзел у арганізацыі пратэстаў у Кішынёве ў 2022 годзе. Сама Яўгенія Гуцул адмаўляе сваю датычнасць да гэтых падзей і называе справу палітычна матываванай.

Учорашняму затрыманню папярэднічала заява Антыкарупцыйнай пракуратуры Малдовы пра завяршэнне прадстаўлення доказаў у справе аб незаконным фінансаванні.

У 2024 годзе ЗША і Еўрасаюз унеслі Гуцул у свае санкцыйныя спісы. Паводле ўладаў ЕС, яна разам з некалькімі іншымі гагаузскімі палітыкамі падрывае стабільнасць у Малдове.

Гагаузія — аўтаномная вобласць Малдовы з пераважна рускамоўным насельніцтвам. Рэгіён традыцыйна выступае за збліжэнне з Расіяй і супраць інтэграцыі Малдовы ў Еўрапейскі саюз. Паводле вынікаў рэферэндуму, які адбыўся ў лютым 2014 года, больш за 98 працэнтаў удзельнікаў выказаліся за інтэграцыю Малдовы ў Мытны саюз.

Каментары2

  • Янка
    26.03.2025
    НН, калі ласка, будзьма карэктнымі. Затрыманне на 72 гадзіны - гэта яшчэ ня арышт. Але калі атрымалася назбіраць дастатковыя доказы таемнага фінансавання Крамлём палітычнай дзейнасці Гуцул і на працягу 72 гадзін арышт усё ж такі адбудзецца - гэта добрая навіна. Бо тая вяла ў Малдове нават не сепарацісцкую прагагаузкую дзейнасць, а наўпрост прарасейскую.
  • Ёскі
    26.03.2025
    Быў тамака, Вулканэшты, Камрат. Бабца з расеі пабралася шлюбам з гагаўзам, больш за 10 гадоў зь ім жыла, дзеткі. Казала, блізкі народ да расейцаў. Дык вось пра свайго мужыка што казала - дом будуе, як быццам ніколі не памрэ, а я.е, як быццам заўтра памрэ.

Цяпер чытаюць

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады26

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Усе навіны →
Усе навіны

«Я ехала ад вайны і бамбёжак»: Яўгенія Чарняўская пра пераезд на Кіпр20

Высадка ў Грэнландыі: Джэй Дзі Вэнс разам з жонкай прыляцеў на востраў без запрашэння6

«Невінаваты». Вярхоўны суд скасаваў прысуд Алвесу за згвалтаванне3

Эксперт пра знікненне амерыканскіх вайскоўцаў у Літве: Ёсць тры версіі13

За суткі ў Мінску ў ваннах патанулі два чалавекі1

Дзясяткі людзей апынуліся пад заваламі пасля землятрусу ў Паўднёва-Усходняй Азіі

Як выглядае топ-25 беларускіх гарадоў па колькасці насельніцтва. Новыя лічбы2

Віцебскія чыноўнікі пераблыталі колеры на сцягу Расіі ФОТАФАКТ4

Бензін даражэе трэці тыдзень запар

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады26

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць