Грамадства22

Электронная віза ў Беларусь: для жыхароў якіх краін, колькі дзейнічае і для чаго патрэбна?

З 20 сакавіка ў Беларусь можна ўехаць па электроннай візе — для грамадзян 67 краін, уключаючы ЗША, Канаду, краіны ЕС, Аўстралію, Новую Зеландыю, Японію і Вялікабрытанію, змогуць атрымліваць электронную візу для ўезду ў Беларусь. Як яе атрымаць, піша Tio.by.

Асноўныя асаблівасці электроннай візы:

Тэрмін дзеяння: да 30 дзён, з аднакратным уездам.

Мэты паездкі: дзелавыя візіты, удзел у спартыўных, культурных, навуковых і адукацыйных мерапрыемствах, прыватныя справы, турызм.

Працэс атрымання: падача заяўкі анлайн праз сайт або мабільны дадатак «E-Паслуга», без неабходнасці наведвання консульстваў.

Кошт:

35 еўра — для грамадзян большасці краін ЕС і Шэнгенскай зоны;

60 еўра — для астатніх;

Бясплатна — для грамадзян Японіі і дзяцей да пэўнага ўзросту з шэрагу краін;

+6 еўра — сэрвісны збор за кожнага заяўніка.

Як атрымаць электронную візу:

  1. Рэгістрацыя: стварыце асабісты кабінет на сайце «E-Паслуга» або ў дадатку.

  2. Падача заяўкі: абярыце паслугу з кодам 3.04.01 «Выдача электронных віз» і запоўніце заяўку.

  3. Разгляд: да 7 каляндарных дзён.

  4. Прад’яўленне візы: пры ўездзе і падчас знаходжання ў Беларусі — у электронным выглядзе ці раздрукавана.

Важныя моманты:

Уезд па электроннай візе магчымы праз усе міжнародныя пункты пропуску, уключаючы аэрапорты Мінска, Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна і Магілёва.

Усе раней уведзеныя бязвізавыя рэжымы захоўваюцца.

Аплата заяўкі — банкаўскімі картамі Visa або MasterCard.

Каментары2

  • Лівонія
    26.03.2025
    А чаго Латвія зорачкай пазначана ? Ніводная іншая краіна не пазначана, а Латвія пазначана. З чым гэта звязана ?
  • .
    26.03.2025
    У арыгінальнай інфаграфіцы Belta быў такі дадатак:

    * В том числе неграждане Латвии.
    ** В том числе лица без гражданства, постоянно проживающие в Эстонии

Цяпер чытаюць

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады26

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Усе навіны →
Усе навіны

«Я ехала ад вайны і бамбёжак»: Яўгенія Чарняўская пра пераезд на Кіпр20

Высадка ў Грэнландыі: Джэй Дзі Вэнс разам з жонкай прыляцеў на востраў без запрашэння6

«Невінаваты». Вярхоўны суд скасаваў прысуд Алвесу за згвалтаванне3

Эксперт пра знікненне амерыканскіх вайскоўцаў у Літве: Ёсць тры версіі13

За суткі ў Мінску ў ваннах патанулі два чалавекі1

Дзясяткі людзей апынуліся пад заваламі пасля землятрусу ў Паўднёва-Усходняй Азіі

Як выглядае топ-25 беларускіх гарадоў па колькасці насельніцтва. Новыя лічбы2

Віцебскія чыноўнікі пераблыталі колеры на сцягу Расіі ФОТАФАКТ4

Бензін даражэе трэці тыдзень запар

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады26

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць