Улада

Вольга Карач стварыла новую кааліцыю. Хто гэтыя людзі?

Спойлер: пра існаванне некаторых вы не падазравалі.

Кіраўніца кампаніі «Наш дом» Вольга Карач, якая жыве ў Вільні, яшчэ некалькі тыдняў таму анансавала аб стварэнні кааліцыі. Цяпер яе планы матэрыялізаваліся, утварэнне атрымала назву ШАС (Штаб аб’яднаных сілаў) — па-руску ШОС. Паглядзім, хто ўпісаўся ў гэтую ініцыятыву.

Дзмітрый Шчыгельскі

Доктар-псіхіятар. Вядомасць у Беларусі набыў у 2001 годзе, калі завочна паставіў дыягназ Аляксандру Лукашэнку. Пасля гэтага перабраўся ў ЗША, жыве ў Нью-Ёрку. Сам сябе пазіцыянуе як «сярэдні бізнэсмен». Ездзіў на вайну ва Украіну добраахвотнікам, аказваў байцам паслугі псіхолага і псіхіятра. Быў сярод тых «змоўшчыкаў», якія нібыта рыхтавалі замах на Аляксандра Лукашэнку. Быў у сяброўскіх адносінах з Юрасём Зянковічам, якога арыштавалі ў Маскве.

Аляксандр Перапечка

61 год, жыве ў Сіэтле (ЗША). Скончыў аспірантуру БДУ і дактарантуру Вашынгтонскага ўніверсітэта. Доктар філасофіі па спецыяльнасці «Эканамічная, сацыяльная і палітычная геаграфія». Удзельнік міжнародных навукова-аналітычных праграм у Беларусі, Расіі, ЗША і Францыі. Эксперт па статыстычных мадэлях і Усходняй Еўропе. Кансультант па геапалітыцы, геастратэгіі і элітах. Цікава, што нават падчас стрыму аб прэзентацыі ШАС заўсёды называў нашу краіну «Беларуссія». Яшчэ адзін удзельнік зум-канферэнцый, пасля якіх Зянковіча, Фядуту і Кастусёва абвінавацілі ў спробе дзяржперавароту і замаху на Лукашэнку.

Вера Хортан

Акцёрка. Нарадзілася ў 1971 годзе ў Мінску, скончыла філасофскі факультэт БДУ. Жыве ў Лондане, грае ў адным з англійскіх тэатраў, шмат здымалася ў кіно і серыялах. Вядзе блог на ютубе, які мае 72 падпісчыкі. Таксама стваральніца «БелДыяспара ТБ», які мае 1900 падпісчыкаў. «Мяне занесла ў рэвалюцыю пасля 9 жніўня, да гэтага я не займалася палітычнай дзейнасцю», — сказала яна. Кажа, што яе задача — «дапамагчы заходняму грамадству разабрацца ў падзеях у Беларусі».

Яраслаў Грыгор’еў

22 гады. Родам з Калінінграда, маці — беларуска, бацька — расіянін. У сямігадовым узросце пераехаў у Магілёў. Вучыўся ў Беларускім інстытуце правазнаўства. Сябра руху «За Свабоду». На прэзентацыі ШАС падаваў сябе як «нацыяналіста, кансерватара, прыхільніка Паўла Севярынца і Зянона Пазняка». Вядзе малалікія сатырычныя суполкі «Беларусіяна» на ютубе, інстаграме і тэлеграме. Цяпер жыве ў Вільні.

Сяргей Другакоў

Прадстаўнік беларускай дыяспары ў Шатландыі, жыве ў Абердзіне. Родам з Оршы. Больш асабліва сказаць пра яго няма чаго.

Павел Кулажанка

Былы спецназавец з Віцебска, які прымаў удзел у разгоне Плошчы-2010. Жыве ў Брукліне (ЗША), у мінулым баец ММА, цяпер працуе персанальным трэнерам. Інтарэс да беларускай палітыкі з’явіўся пасля выбараў 2020 года, завёў ютуб-канал, а таксама часта раздае інтэрв’ю для эміграцыйных СМІ. Пазіцыянуе сябе як радыкальны прыхільнік пераменаў, стаў голасам ініцыятывы «Супраціў». Прытрымліваецца крайне правых поглядаў. Жорсткі крытык Святланы Ціханоўскай, а таксама яе штаба.

Чытайце яшчэ: Хто такі былы амапавец Павел Кулажанка, які спрабуе стаць радыкальным палітычным лідарам?

Бэла Фокс

Вядучая Радыё Унэт. Прэзентуе сябе як арганізатарка пратэстаў супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі ў Кіеве і Будапешце. У Беларусі была міжнародным сакратаром Усебеларускага кангрэсу за незалежнасць. Працавала на «Белсаце» і ў «Прэс-клубе». З’ехала з Беларусі ў пачатку кастрычніка 2020 года. Спікер народнага пасольства Беларусі ў Літве.

***

Шчыгельскі адзначыў, што кааліцыя будуецца на пастулаце, што выбары ў Беларусі ў жніўні не адбыліся і на гэты момант няма законнай улады. Ён сцвярджае, што галоўнае патрабаванне — гэта змена правілаў гульні ў Беларусі, а не проста новыя выбары па старых канспектах.

Чытайце яшчэ: Хто такая Вольга Карач, якая хоча падсядзець Ціханоўскую?

Каментары

Цяпер чытаюць

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф1

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі Ірына Абельская зарабляе на пасадзе кіраўніцы «лечкамісіі»6

Марын Лё Пэн прыгаварылі да чатырох гадоў7

«Насенне ад Бацькі». Дзяўчынка, якой уручылі костачкі кавуна ад Лукашэнкі, аказалася не простай школьніцай, а дачкой мясцовага функцыянера4

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі82

Прызначаны новы кіраўнік Мінскай вобласці4

Юрый Караеў прызначаны кіраўніком Гродзенскай вобласці8

Кандрусевіч расказаў, як незнаёмая жанчына выратавала яго пры паступленні ў інстытут2

11 песень-заклёнаў — у Анастасіі Рыдлеўскай выйшаў новы альбом на трох мовах

У Крыме спалілі магілу загінулага ваенкара «Известий»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф1

Камеры на дарогах усё ж пачалі лавіць аўто без тэхагляду? Беларус паказаў, як атрымаў штраф

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць