Здарэнні77

У Віцебскай вобласці затрымалі за ноч 11 чалавек за крадзеж каўбасы — яе выкідвалі праз акно

Аператыўнікі АБЭП пры сілавой падтрымцы АМАП затрымалі 11 жыхароў аднаго з раёнаў Віцебшчыны, паведамляе прэс-служба МУС.

Скрыншот відэа МУС

Паведамляецца, што група ва ўзросце ад 17 да 59 гадоў здзейсніла крадзеж з мясаперапрацоўчага прадпрыемства.

46-гадовы майстар цэха арганізаваў злачынную схему сумесна са сваім былым 40-гадовым падначаленым. Да крымінальнага дуэта далучыліся работнікі прадпрыемства і сваякі. Падчас змены, парушаючы тэхналагічны працэс, кіраўнік ствараў лішкі прадукцыі і складзіраваў іх у вентыляцыйнае акно, якое выходзіла на вуліцу.

Усяго за адну ноч зламыснікі вывезлі сотні кілаграмаў мясных вырабаў. Скрадзенае падзялілі паміж сабой.

Следчымі заведзена крымінальная справа за крадзеж са злоўжываннем службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены групай асоб па папярэдняй змове.

Каментары7

  • Bhagawan
    20.03.2025
    Jakimi drobiaziami vymušany zajmacca AMAP
  • Олег
    20.03.2025
    До чего довел планету этот фигляр ПЖ! (с)
  • Мх
    20.03.2025
    "Аператыўнікі АБЭП пры сілавой падтрымцы АМАП"... Дажылі, ўжо каўбасу пачалі выносіць. Наперад, у светлае брэжнеўскае мінулае!

Цяпер чытаюць

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск прадаў X. Але сам сабе10

Сёння ў Беларусі можна будзе назіраць частковае сонечнае зацьменне3

Латушка: Былы муж Мельнікавай выехаў у Беларусь9

Латушка: Ёсць абмежаванні следства. Але Мельнікаву актыўна шукаюць3

Ва Украіне распачалі крымінальную справу праз траўмаваную ў Дубаі 20-гадовую Марыю Кавальчук

Сёння ноччу Еўропа і Украіна пяройдуць на летні час. Ці трэба пераводзіць стрэлкі беларусам?8

МУС Польшчы: Анжаліка Мельнікава знаходзіцца за межамі Польшчы ўжо некалькі тыдняў2

На пажары ў Асіповіцкім раёне загінула 90-гадовая пара

Пасля знікнення спікеркі Мельнікавай няма доступу да рахункаў Каардынацыйнай рады51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць