Усяго патроху44

Губка для мыцця посуду — рай для бактэрый. Што ж рабіць, каб не пляжыць сваё здароўе?

Можа варта адмовіцца ад яе на карысць шчоткі? Або мяняць часцей? Праз колькі дзён? Салідныя навуковыя даследаванні даказалі і важнасць таго, наколькі яна высыхае.

Фота: vecteezy.com

Шматлікія віды бактэрый умеюць выжываць у самых экстрэмальных умовах — у зямной кары, у кіпячых гейзерах, на вечнай мерзлаце. Але калі б у іх быў выбар, кухонная губка заняла б першае месца ў спісе жаданых месцаў для жыцця.

Як піша ВВС, у 2017 годзе нямецкі мікрабіёлаг Маркус Эгерц (Markus Egert) з Універсітэта Фуртвангена даследаваў мікрабіём выкарыстаных кухонных губак і выявіў 362 віды бактэрый. У некаторых участках шчыльнасць бактэрый дасягала 54 мільярдаў на квадратны сантыметр — прыкладна столькі ж, колькі ў чалавечым кале.

Аднак, як адзначае вучоны, вялікая колькасць бактэрый яшчэ не значыць, што губка небяспечная для здароўя. Бактэрыі ёсць усюды: на скуры, у глебе, у паветры. Не ўсе яны шкодныя — многія нават карысныя. Галоўнае пытанне: ці варта хвалявацца менавіта праз тых, што жывуць у губцы?

У сваім даследаванні Эгерц прааналізаваў ДНК самых распаўсюджаных відаў. Пяць з дзесяці былі блізкія да тых, што могуць выклікаць інфекцыі ў людзей з аслабленым імунітэтам. Цікава, што ачыстка губак — напрыклад, у мікрахвалёўцы ці гарачай мыльнай вадзе — не вельмі дапамагала: частка бактэрый гінула, але іншыя, больш устойлівыя, выжывалі і хутка размнажаліся.

«Мы мяркуем, што рэгулярная «ачыстка» вядзе да натуральнага адбору больш устойлівых штамаў, — кажа Эгерц. — У выніку яны пачынаюць расці яшчэ хутчэй».

Але важна разумець: ні адна з знойдзеных бактэрый не звязаная з сур’ёзнымі харчовымі атручваннямі. Каля 90% выпадкаў шпіталізацыі праз харчовыя інфекцыі выклікаюцца ўсяго пяццю патагенамі — сярод іх кішэчная палачка і сальманела. На шчасце, гэтыя віды рэдка сустракаюцца ў губках.

«Мы знайшлі толькі патэнцыйна патагенныя бактэрыі, небяспечныя галоўным чынам для людзей з аслабленым імунітэтам, дзяцей і пажылых, — тлумачыць Эгерц. — Для здаровага чалавека губка звычайна не нясе пагрозы».

Прафесарка Джэніфер Куінлан (Jennifer Quinlan) з калегамі ў 2017 годзе сабрала губкі з 100 дамоў у Філадэльфіі. Толькі ў 1—2% узораў былі знойдзены бактэрыі, што выклікаюць харчовае атручванне, і то — у нязначнай колькасці.

Гэтыя высновы пацвердзіла і даследаванне Сольвейг Лангсруд (Solveig Langsrud) з Нарвежскага інстытута харчовых даследаванняў Nofima, праведзенае ў 2022 годзе. Лангсруд с калегамі параўноўвала бактэрыяльны склад губак і шчотак. У абодвух выпадках знаходзіліся падобныя, не патагенныя віды, але ў шчотках бактэрый было значна менш.

Па словах спецыялістаў, большасць бактэрый у губцы не выклікаюць захворванняў, але з цягам часу яны могуць прывесці да таго, што губка пачынае дрэнна пахнуць. А вось калі губкай праціраць вадкасць ад сырога мяса ці курыцы — з’яўляецца рызыка, што патагенныя бактэрыі ўсё ж трапяць у яе.

Даследаванне Лангсруд паказала: калі ў губку трапляе сальманела, яна там актыўна размнажаецца. У шчотцы ж — хутка гіне. Магчыма, гэта звязана з тым, што шчоткі хутчэй сохнуць паміж выкарыстаннямі, а губкі часта застаюцца вільготнымі ўнутры.

Такія небяспечныя бактэрыі могуць лёгка пераходзіць з губкі на посуд або кухонныя паверхні.

Дык што рабіць?

Эксперты раяць мяняць губку хаця б раз на тыдзень, але ёсць спосабы працягнуць яе «жыццё». Губку можна пакласці ў посудамыйную машыну і памыць разам з посудам ці змясціць у мікрахвалёўку на хвіліну, пакуль не пойдзе пара. Абодва спосабы заб'юць большасць патагенаў.

Хоць, як паказала даследаванне Эгерта, такая ачыстка з часам спрыяе выжыванню найбольш устойлівых відаў. Кіпень ці дэзынфікуючы сродак — таксама эфектыўныя метады, але і яны не гарантуюць 100% абароны, асабліва ад тых бактэрый, што ўтвараюць ахоўныя ліпкія біяплёнкі. Але гэты метад паказаў сваю эфектыўнасць у барацьбе з такімі патагенамі, як сальманела.

Іншыя карысныя парады:

  • не захоўвайце губку ў мыйцы — давайце ёй прасыхаць,
  • добра адціскайце вільгаць і выдаляйце рэшткі ежы.

Але, магчыма, найлепшае рашэнне — проста перайсці на шчотку.

«Я б наогул не выкарыстоўваў губкі на кухні», — кажа Эгерц. — «Шчотка значна лепшая: у ёй менш бактэрый, яна хутчэй сохне і яе лягчэй чысціць».

Каментары4

  • адсталы
    23.03.2025
    Вы б хоць паказалі тую шчотку, якой посуд мыць можна. Не магу ўявіць як яна выглядае.
  • шчоткіна
    23.03.2025
    адсталы , зубная можа?
  • По Нюансы
    24.03.2025
    >не губіць сваё здароўе?
    Я думаў раней, што брудная губка можа НАШКОДЗІЦЬ здароў'ю, а аказваецца, што яна здароў'е можна знішчыць!
    Дзякую!

Цяпер чытаюць

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць

Усе навіны →
Усе навіны

Прадукцыю «Беларуськалія» перайменавалі і прадаюць ЕС у абыход санкцый3

ІТ-група на 1000 чалавек у Мінску, што прывозіла Тыля Швайгера, сышла ў прастой і закрыла доступ у офіс8

У Літве на мяжы з Беларуссю пасля вучэнняў зніклі чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў4

Б'янка распавяла, што зменшыла грудзі і зрабіла падцяжку твару9

«Робяць дарослы голас, хлусяць пра маму». Навошта мінскім школьнікам масава спатрэбіліся шчанюкі?2

Як Украіне ўдалося знішчыць чатыры верталёты ў Белгарадскай вобласці4

«Мне ўжо кепска». Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у раёне1

Анархісту Мікіту Емяльянаву, асуджанаму на 6 гадоў калоніі, дадалі яшчэ адзін год

Парламент Арменіі ўхваліў законапраект аб пачатку працэсу далучэння краіны да ЕС2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць