Вайна33

Зяленскі: Расія рыхтуе наступ у Харкаўскай і Сумскай абласцях

Прэзідэнт Украіны ў інтэрв’ю французскаму выданню Le Figaro заявіў, што Расія рыхтуе вясновае наступленне на паўночным усходзе Украіны — у Харкаўскай і Сумскай абласцях.

Фота: Wolfgang Schwan / Anadolu via Getty Images

Паводле яго слоў, да гэтага наступу расійскі бок пачаў рыхтавацца яшчэ 8 месяцаў таму, але ўкраінскі наступ у Курскай вобласці Расіі сарваў гэтыя планы. Цяпер Крэмль, сцвярджае Зяленскі, перагрупаваў сілы і зноў гатовы да актыўных дзеянняў у гэтых рэгіёнах.

«Мы назіраем падрыхтоўку да гэтай аперацыі і дзелімся разведданымі з нашымі саюзнікамі», — сказаў Зяленскі.

З сярэдзіны сакавіка прыгранічныя раёны Сумшчыны падвяргаюцца інтэнсіўным абстрэлам і авіяўдарам з расійскага боку. Мясцовыя ўлады паведамляюць пра эвакуацыю больш за 3 тысячы жыхароў з шэрагу населеных пунктаў. Узрасла і колькасць удараў па Харкаве і яго ваколіцах, нагадвае Расійская служба Радыё Свабода.

Сёння прэзідэнт Украіны знаходзіцца ў Парыжы, дзе прымае ўдзел у саміце «Кааліцыі жадаючых» — групы з больш чым 30 краін, якія маюць намер працягваць ваенную дапамогу Кіеву. Саміт праводзіцца па ініцыятыве прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона.

Каментары3

  • Святы Z
    27.03.2025
    А трамп кажа, Пуцін хоча міра!! Без лапідарнай паясняльняй брыгады тут не абысціся
  • Бабца Яга
    27.03.2025
    Трэба мінаваць як сьлед, няхай наступаюць.
  • Бедные украианцы
    27.03.2025
    Думали в Эвропу на коне с фанфарами заехать.

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна16

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі спосаб, як знішчаць «вечныя хімікаты» ў вас дома1

Сёння ўвечары прапануюць часова выключыць электрычнасць2

У Ганконгу прадалі працу Шагала за 4,5 мільёна даляраў

«70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання14

Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей ВІДЭА3

Сацыяпатамі (як і прэзідэнтамі) не нараджаюцца, сацыяпатамі становяцца11

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак21

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен10

Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна16

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць