Грамадства

На выходных у цэнтры Мінска мяняюцца маршруты транспарту

З 1:00 29 сакавіка (субота) да 5:00 31 сакавіка (панядзелак), у сувязі з перакрыццём руху ўсіх транспартных сродкаў пад пуцеправодам на скрыжаванні вуліц Талстога, Маскоўскай і праспекта Незалежнасці, рух грамадскага транспарту будзе зменены.

Фота: Мінск-навіны

Маршруты № 40, 100: ад вуліцы Маскоўскай у бок праспекта Незалежнасці будуць рухацца па вуліцах Талстога, Магілёўскай, Аранскай, Маякоўскага, Свярдлова, Бабруйскай, праспекце Незалежнасці і далей па звыклым маршруце.

На змененым участку будуць выконвацца прыпынкі «Льва Талстога» і «Ленінградская». У зваротным напрамку маршруты застаюцца без зменаў.

Маршруты № 47С, 50С: ад вуліцы Маскоўскай у бок праспекта Незалежнасці будуць рухацца па вуліцах Талстога, Магілёўскай, Аранскай, Маякоўскага, Свярдлова, Кірава.

На змененым участку — прыпынак «Льва Талстога». У зваротным напрамку — без зменаў.

Маршруты № 73, 163: ад вуліцы Маскоўскай у напрамку вуліцы К. Цэткінай — па вуліцах Талстога, Магілёўскай, Аранскай, Маякоўскага, Свярдлова, Бабруйскай, К. Цэткін, Нямізе і далей па звыклым маршруце.

Прыпынкі: «Льва Талстога» і «Ленінградская». У зваротным напрамку — без зменаў.

Маршрут № 151С: ад вуліцы Аранскай у напрамку вуліцы Дамашэўскай — па вуліцах Свярдлова, Бабруйскай, плошчы Мяснікова, Маскоўскай. У зваротным напрамку: вуліцы Дамашэўская, Маскоўская, Суражская, Вакзальная, Талстога і далей па маршруце з прыпынкам «Ленінградская» ў напрамку ТЦ «Ждановічы».

Тралейбусы:

Маршрут №23: з боку вуліцы Магілёўскай — па вуліцах Талстога, Вакзальнай, Суражскай, Чыгуначнай і далей па маршруце, з прыпынкам «ст.м. Інстытут Культуры» на Суражскай. У зваротным напрамку — без зменаў.

Маршрут № 27, аўтобусы № 4, 56: у напрамку вуліцы Чкалава — па вуліцах Талстога, Магілёўскай, Чкалава і далей па маршруце. Прыпынкі: «Льва Талстога» і «Красивая». У зваротным напрамку — без зменаў.

Маршрут № 64, аўтобусы № 6, 32С: з боку ДС «Дружная» — па вуліцах Вакзальнай, Суражскай і далей па маршруце з прыпынкам «ст.м. Інстытут Культуры» на Суражскай. У зваротным напрамку — без зменаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна16

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы знайшлі спосаб, як знішчаць «вечныя хімікаты» ў вас дома1

Сёння ўвечары прапануюць часова выключыць электрычнасць2

У Ганконгу прадалі працу Шагала за 4,5 мільёна даляраў

«70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання14

Беларускія блогеры знялі пад Мядзелам вялізную чараду дзікіх гусей ВІДЭА3

Сацыяпатамі (як і прэзідэнтамі) не нараджаюцца, сацыяпатамі становяцца11

Муж Бондаравай расказаў, за што яе пасадзілі на 13 сутак21

Давыдзька паехаў у Расію пабірацца па старых сябрах і перастаў плаціць за мабільны — яго падхапіў крыптабізнэсмен10

Каардынацыйная рада спрабуе даведацца, ці былі на рахунак фонду Анжалікі Мельнікавай пераведзеныя грошы для дзейнасці КР13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна16

Трамп заявіў, што ён «вельмі раз’юшаны» паводзінамі Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць