У Беларусі павялічылі спіс прафесій, па якіх могуць працаваць падлеткі
Цяпер падлеткі змогуць уладкавацца на працу больш чым па 160 спецыяльнасцях са спіса, паведаміла прэс-служба Мінпрацы.

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»
Падлеткі да 18 год афіцыйна змогуць працаваць у сферах харчавання (кулінар, кандытар, повар), паліграфіі (карэктар, аператар электроннага набору і вёрсткі, аператар электроннага колерадзялення, друкар і іншыя), вытворчасці шкла і шклавырабаў (камплектоўшчык, разметчык, размалёўвальнік і іншыя), у цэлюлозна-папяровай вытворчасці і іншых.
Змены пачынаюць дзейнічаць з 29 сакавіка.
У Беларусі дзецям да 18 год нельга працаваць па ўсіх спецыяльнасцях, звязаных з цяжкімі ці небяспечнымі ўмовамі, выконваць заданні звыш нормы і ў выходныя ці святочныя дні. Таксама для іх усталяваны скарочаны працоўны дзень.
Каментары