Супрацоўнікі 6-га ўпраўлення ГУБАЗіКа па Брэсцкай вобласці затрымалі 44-гадовага жыхара аднаго з райцэнтраў вобласці, паведамляе прэс-служба МУС.

Скрыншот відэа МУС
Падчас агляду яго гаража былі выяўлены: самаробны 9-мм пісталет-кулямёт, выраблены з дапамогай 3D-друку, два глушыцелі, чатыры самаробныя патроны, бяздымны порах.
Паводле заключэння экспертаў, усё знойдзенае прыдатнае для выкарыстання.
Мужчына патлумачыў, што стварыў зброю і боепрыпасы «з асабістай цікавасці».
Па факце здарэння распачаты крымінальныя справы.
Каментары