Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка падпісаў указ № 126 «Аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь», паведаміла ягоная прэс-служба. У ім гаворыцца пра прыём у беларускае грамадзянства 311 чалавек, у тым ліку 26 непаўналетніх.

Акрамя выхадцаў з Украіны, якія складаюць большасць гэтых людзей, беларускія пашпарты атрымалі асобы, якія прыбылі з Азербайджана, Арменіі, В'етнама, Грузіі, Ірана, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Лівана, Малдовы, Расіі, Сірыі, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана.
Адначасова прынятая пастанова аб адхіленні заяў аб прыёме ў грамадзянства шэрагу асоб, якія «неаднаразова парушалі законы Беларусі».
Каментары
А если вернутся к теме, замена населения, беларусов на новых копчёных белорусов со знаком качэства.