Дабратвор папрасіў сяброў скінуцца грашыма на свой дзень нараджэння. Сабраў менш за $2
Сабраная сума ўражвае — але не ў тым сэнсе, як хацелася б беларусу.

Днямі былы апазіцыйны актывіст Ілля Дабратвор, які цяпер працуе таксістам у Варшаве, напісаў у фэйсбуку святочны допіс: «Павіншаваць мяне з днём нараджэння лёгка. Дастаткова перавесці крыху грошай на рахунак», — і дадаў варыянты, як можна яму заданаціць. У прынцыпе нічога незвычайнага: так рэгулярна робяць беларускія блогеры (з розным поспехам).
Праз два дні Ілля апублікаваў сумную справаздачу: высветлілася, што падарункамі ён у дзень нараджэння атрымаў 7 злотых (менш за 6 беларускіх рублёў, менш за 2 даляры).
Ён растлумачыў, што хацеў правесці эксперымент. Кажа, што натхніў допіс са стужкі фэйсбука, у якім нехта абураўся, быццам людзі збіраюць грошы на дапамогу, а пасля публікуюць фотаздымкі з адпачынку. Таму Ілля і вырашыў праверыць, ці будуць данаціць не на нешта неабходнае, а проста на падарунак.
І вось да якіх высноў прыйшоў: «Я гэта да таго, што ўвогуле зборы грошай — так сабе ініцыятыва. Збіраюць вельмі мала, таму людзі ідуць на розныя хітрыкі, часам на адкрытую хлусню. Бо калі напісаць сумленна «вельмі стаміўся, хачу адпачыць», то грошай не дадуць. Час ідзе, а людзі не мяняюцца. «Дом згарэў, машына згарэў, усё згарэў» — працуе заўсёды».
Што цікава, пасля публікацыі другога допісу нехта заданаціў Іллі яшчэ 25 злотых (каля 21 рубля). Які ж падарунак можна набыць на такія шалёныя грошы? Ілля кажа, што крыху дадасць сваіх і купіць 2 пачкі цыгарэт.
«Адбываецца генацыд беларусаў». Польскі таксіст Дабратвор перавысіў хуткасць на 50 км/г і застаўся без правоў
«Ніколі не выганяйце чалавека на вуліцу»: Ілля Дабратвор скончыў эксперымент з жыццём у машыне
Дабратвор расказвае сваю праўду пра былую жонку: Яна абрала хроснай для нашых дзяцей мастачку Святлану Жыгімонт
Экс-жонка Іллі Дабратвора, які жыве ў машыне: Калі ты не навёў парадак у сваёй сям'і, не варта наводзіць парадак у краіне
Каментары