Кіберпартызаны ўпрыгожылі партал Банка Развіцця віншаваннямі да Дня Волі
Цяпер на сайце Банк Развіцця вядуцца тэхнічныя працы.

Кіберпартызаны да Дня Волі зламалі сайт Банка Развіцца. Яны ўпрыгожылі яго бел-чырвона-белымі сцягамі і віншаваннямі са святам.
«За доступы дзякуй Вадзіму Аляксандравічу. Наступным разам запісвай паролі на паперках», — загадкава дадалі яны.
Цяпер сайт банка недасяжны.

«Ці варта кліентам банка турбавацца аб захаванасці асабістых даных? Усе адказы вам можа даць каманда рэагавання на кіберінцыдэнты CERTby», — жартуюць кіберпартызаны, якія раней заявілі пра ўзлом сервера кампаніі, адказнай за рэагаванне на кіберінцыдэнты.
Каментары