Паўночная Карэя з пачатку 2025 года адправіла ў Расію яшчэ каля 3000 вайскоўцаў у якасці падмацавання для ўдзелу ў вайне супраць Украіны на баку Масквы. Пра гэта паведаміў Аб’яднаны камітэт начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі ў чацвер, 27 сакавіка, піша Deutsche Welle.

Паводле ацэнак Сеула, з першапачаткова адпраўленых 11 тысяч паўночнакарэйскіх вайскоўцаў каля 4000 загінулі або былі паранены.
Акрамя жывой сілы, Пхеньян працягвае пастаўляць Расіі ракеты, артылерыю і боепрыпасы. Як удакладнілі ў Сеуле, Паўночная Карэя перадала Расіі «значную колькасць балістычных ракет малой дальнасці», а таксама гранатамёты і рэактыўныя сістэмы залпавага агню. У залежнасці ад сітуацыі на фронце, колькасць карэйскіх вайскоўцаў у зоне баявых дзеянняў можа павялічыцца, папярэдзілі ў Сеуле.
З кастрычніка 2024 года КНДР, паводле ацэнак Паўднёвай Карэі, Украіны і ЗША, размясціла ў Курскай вобласці Расіі, што мяжуе з Украінай, каля 10 тысяч сваіх вайскоўцаў.
У канцы студзеня карэйскія падраздзяленні давялося адклікаць з лініі фронту праз вялікія страты.
Каментары
Rasieja nia choča adciahvac` svaje vojski z frantoū va Ūkrainie dzielia padmacavaņnia abarony ū miežach svajoj dziaržavy.