24-гадовы беларус перавозіў марыхуану ў схованках машыны. Цяпер яму пагражае да 20 год зняволення, паведаміла памежная служба Польшчы, заўважыў Reform.

Скрыншот: www.strazgraniczna.pl
Памежнікі затрымалі беларуса ў раёне горада Яленя-Гуры - на паўднёвым захадзе Польшчы, у вобласці Ніжняя Сілезія.
У яго аўто знайшлі 83 пакеты з марыхуанай вагой у 10 кілаграмаў. Груз ацанілі ў больш чым 100 тысяч даляраў.
Беларуса абвінавацілі ў кантрабандзе і захоўванні наркотыкаў у вялікім памеры.
Каментары